Іваноў Валерый Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1955 года ў вёсцы Папехінка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, зоаінжынер; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, палітолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу».

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Кастрычнік» Круглянскага раёна, першым намеснікам старшыні Круглянскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Быў старшынёй калгаса імя Дзімітрава Круглянскага раёна, старшынёй калгаса «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна, старшынёй Кіраўскага райвыканкама, старшынёй Шклоўскага райвыканкама Магілёўскай вобласці, Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Беларуская калійная кампанія», Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную адзнаку», юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Усе сенатары