Нарадзіўся 17 верасня 1984 года ў горадзе Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Доктар хімічных навук, дацэнт. Аўтар больш як 180 навуковых работ, у тым ліку 1 манаграфіі і 4 патэнтаў.
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыі, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мае Падзяку Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, узнагароджаны граматамі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.