Ісачанка Анатоль Міхайлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1966 года ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах АПК».

Працоўную дзейнасць пачаў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці: працаваў  старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь», галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара саўгаса «Усход», старшынёй калгаса «40 гадоў  Кастрычніка».

У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці з'яўляўся дырэктарам саўгаса «Гарадзец», намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай  гаспадаркі і харчавання Шклоўскага райвыканкама. Працаваў намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Быў старшынёй Кіраўскага райвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці, старшыні Мінскага аблвыканкама.

5 снежня 2019 года назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, 6 снежня выбраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».


Усе сенатары