Нарадзіўся 15 чэрвеня 1976 года ў мястэчку Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Дзяржаўны горны інстытут імя Г.В.Пляханава (тэхнічны ўніверсітэт) у г. Санкт-Пецярбургу.
Мае 6 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і 7 патэнтаў Расійскай Федэрацыі на вынаходніцтвы ў вобласці горнай прамысловасці.
Працаваў начальнікам горнага аддзела РУП «ВА Беларуськалій», намеснікам генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, галоўным інжынерам ААТ «Беларуськалій».
Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».
Член Салігорскага райвыканкама. Старшыня наглядальнага Савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» і ААТ «Белгорхімпрам». Член прэзідыума Салігорскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».
Узнагароджаны знакам «Шахцёрская слава» трэцяй ступені, ганаровымі граматамі ААТ «Беларуськалій», канцэрна «Белнафтахім», Салігорскага райвыканкама.