Гайдукевіч Сяргей Васільевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 8 верасня 1954 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны, Ваенную камандную Акадэмію супрацьпаветранай абароны імя маршала Г.К.Жукава, інжынер па радыёэлектроніцы, палкоўнік.

Служыў на камандных пасадах ва Узброеных Сілах СССР. Працаваў ва Упраўленні нацыянальнай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Рэспублікі Беларусь, старшынёй Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, звольненых у запас (адстаўку), і членаў іх сямей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004 — 2008). З 2006 па 2007 год — спецыяльны прадстаўнік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь па ўзаемадзеянні з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі.

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (30 верасня 1995 г. — 21 верасня 2019 г.).

З 21 верасня 2019 г. — ганаровы старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Памочнікі
Усе сенатары