Нарадзіўся 11 снежня 1975 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.
Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў супрацоўнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, супрацоўнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, дырэктарам Наваполацкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтная эксплуатацыйная арганізацыя», першым намеснікам старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці, старшынёй Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці.
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц
Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва»,
Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».