Дзеркач Юрый Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1962 года ў вёсцы Магілёўцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар больш як 100 навуковых публікацый, у тым ліку 3 манаграфій, 5 навучальных дапаможнікаў.
Працаваў намеснікам сакратара камітэта ЛКСМБ Віцебскага дзяржаўнага  медыцынскага інстытута, старшым лабарантам кафедры педыятрыі факультэта ўдасканалення ўрачоў, асістэнтам кафедры дзіцячых хвароб, дацэнтам кафедры педыятрыі, прарэктарам па міжнародных сувязях, прарэктарам па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі і міжнародных сувязях Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, першым прарэктарам, загадчыкам кафедры педыятрыі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, прарэктарам па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт», начальнікам галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага  камітэта, урачом-педыятрам педыятрычнага аддзялення для дзяцей да года
абласной клінічнай дзіцячай бальніцы ўстановы аховы здароўя «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. 

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2013». Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Віцебскага аблвыканкама, Пінскага гарвыканкама, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

 

Усе сенатары