Нарадзіўся 5 жніўня 1962 года ў вёсцы Магілёўцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Працаваў намеснікам сакратара камітэта ЛКСМБ Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, старшым лабарантам кафедры педыятрыі факультэта ўдасканалення ўрачоў, асістэнтам кафедры дзіцячых хвароб, дацэнтам кафедры педыятрыі, прарэктарам па міжнародных сувязях, прарэктарам па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі і міжнародных сувязях Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, першым прарэктарам, загадчыкам кафедры педыятрыі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, прарэктарам па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».
Начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.