Дулава Кацярына Мікалаеўна

Біяграфія

Нарадзілася 20 чэрвеня 1962 года ў горадзе Мінску.

Скончыла Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя М.А.Рымскага-Корсакава, аспірантуру Ленінградскай ордэна Леніна дзяржаўнай кансерваторыі.

Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага, дацэнтам кафедры тэорыі музыкі, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі музыкі, прарэктарам па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Памочнікі
Усе сенатары