Драздоўскі Канстанцін Вікенцьевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1974 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Кандыдат медыцынскіх навук.

Працаваў урачом-стажорам, урачом-хірургам 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска, старшым лабарантам Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, урачом-кардыёлагам, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па дзіцячай кардыяхірургіі дзяржаўнай установы  «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» Міністэрства аховы  здароўя Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».


Усе сенатары