Дарагакупец Анжаліка Юр’еўна

Біяграфія

Нарадзілася 14 красавіка 1964 года ў горадзе Гомелі. Закончыла Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі інстытут, лячэбная справа.

Працоўную дзейнасць пачала ўрачом-кардыёлагам III кардыялагічнага аддзялення Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера.

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці ўстановы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Усе сенатары