Далгашэй Тамара Сяргееўна

Біяграфія

Нарадзілася 27 ліпеня 1960 года ў Гомельскай вобласці. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.

Працавала ўрачом-інтэрнам Гомельскай абласной бальніцы, урачом-кардыёлагам Гомельскага кардыялагічнага дыспансера, загадчыкам кардыялагічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай часці Гомельскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, загадчыкам кардыялагічнага аддзялення Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, асістэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, намеснікам галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера па медыцынскай часці.

Выбіралася дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

Член Пастаяннай камісіі Межпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека.

Пераможца рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза жанчын «Жанчына года-2010» у намінацыі «За жаноцкую мужнасць» і абласнога конкурсу «Лепшы кіраўнік года» (2008) у намінацыі «Лепшы кіраўнік установы аховы здароўя».

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, прэзідыума абласнога камітэта Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», медалём «Прападобная Ефрасіння Ігумення Полацкая».

Усе сенатары