Чайчыц Віктар Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1960 года ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна.

Працаваў электрамантажнікам будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Энергабудмантаж» (г. Брэст), электрыкам Брэсцкага вытворчага аб'яднання «Брэстрыбгас» (г. Белаазёрск), стажорам народнага суддзі Баранавіцкага раённага суда, стажорам народнага суддзі, суддзёй народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, загадчыкам аддзела агульнатэарэтычных праблем арганізацыі работы ўстаноў юстыцыі Навукова-даследчага інстытута праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адвакатам Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі  № 1, старшынёй Мінскай абласной калегіі адвакатаў, старшынёй Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. 

Адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі», нагруднымі знакамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» I і II ступені.


Усе сенатары