Бяспалы Сяргей Міхайлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1962 года ў горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, журналіст.

Працаваў сталяром Хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната, карэспандэнтам, аглядальнікам, рэдактарам аддзела, першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Гомельская праўда».

Галоўны рэдактар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда».

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Міжпарламенцкай Асамблеяй Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём Францыска Скарыны, памятным медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), юбілейнымі медалямі, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Усе сенатары