Бельскі Валерый Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1968 года ў в. Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, аспірантуру пры Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі АПК.

Доктар эканамічных навук, прафесар.

Працаваў слесарам брыгады па працаёмкіх працэсах у жывёлагадоўлі, рабочым паляводства, прайшоў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі, быў галоўным эканамістам саўгаса «Каліноўскі» Бялыніцкага раёна, навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК, загадчыкам сектара цэнаўтварэння, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, першым намеснікам дырэктара навукова-даследчай рэспубліканскай установы «БелНДІ аграрнай эканомікі», выконваючым абавязкі дырэктара дзяржаўнай  навуковай установы «Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», першым намеснікам дырэктара дзяржаўнай навуковай  установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — дырэктарам Цэнтра аграрнай эканомікі, працаваў дырэктарам рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Быў памочнікам члена калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграрным комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі, рэктарам дзяржаўнай установы адукацыі  «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», намеснікам Кіраўніка  Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.


Усе сенатары