Белякоў Андрэй Эдуардавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 17 ліпеня 1976 года ў горадзе Гомелі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў выхавальнікам аздараўленчага цэнтра «Крышталь», педагогам-арганізатарам сярэдняй школы № 41 г. Гомеля, першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага гарадскога камітэта, першым сакратаром Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Памочнікі
Усе сенатары