Батура Барыс Васільевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1947 года ў горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Закончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-тэхнолаг. Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр запасу.

Працаваў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам, выконваючым абавязкі начальніка аддзела тэхнічнага кантролю ўстановы УЖ-15/11 Гродзенскага аблвыканкама, начальнікам Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў, намеснікам начальніка, начальнікам аддзела механікі і энергетыкі ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама, намеснікам начальніка, першым намеснікам начальніка, начальнікам вытворчага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме. Быў намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Назначаўся Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і чацвёртага скліканняў. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу трэцяга склікання.

З’яўляўся намеснікам Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшынёй Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, членам Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Савета Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, старшынёй Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва». Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі Айчыны II і III ступені, «Знак Пашаны», «Садружнасць», юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва», залатым медалём «МПА СНД. 20 гадоў», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы cвяціцеля Кірылы Тураўскага.

Усе сенатары