Нарадзіўся 26 лютага 1961 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на Беларускім аўтамабільным заводзе ў г. Жодзіна. Працаваў следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска, старшым следчым, пракурорам аддзела па наглядзе за следствам і дазнаннем у органах унутраных спраў пракуратуры г. Мінска, займаў розныя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
Мае тры падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам узнагароды Міністэрства юстыцыі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», нагруднымі знакамі Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II і I ступені.