Нарадзіўся 27 чэрвеня 1958 года ў вёсцы Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум МСГ БССР, Беларускую ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў намеснікам начальніка вытворчасці ўчастка па раслінаводстве калгаса імя Фрунзе Лунінецкага раёна, старшым спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным эканамістам, сакратаром парткама, намеснікам старшыні, інжынерам-будаўніком калгаса «За Радзіму» Столінскага раёна, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Столінскага райвыканкама, старшынёй калгаса «17 Партз’езд», старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Сямігосцічы», старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Новая Прыпяць» Столінскага раёна.
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Прыпяць» Столінскага раёна.