Анюхоўскі Сяргей Анатольевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка 1980 года ў вёсцы Ляхаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы камунальнага вытворчага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Віцебскхарчпрам», намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і эканоміцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», дырэктарам ААТ «Чырвоны харчавік». Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Генеральны дырэктар сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка» (г. Мінск).

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, юбілейным медалём «75 год Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў», памятным медалём «100 гадоў Камсамолу Беларусi».


Усе сенатары