Нарадзіўся 6 красавіка 1954 года ў вёсцы Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном.
Працаваў глебазнаўцам Віцебскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі, галоўным аграномам калгаса «Прагрэс», старшынёй калгаса «Гігант», галоўным аграномам міжгаспадарчага прадпрыемства па кормавытворчасці Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, галоўным спецыялістам па кормавытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі Талачынскага раёна, галоўным аграномам калгаса імя Энгельса Талачынскага раёна, намеснікам старшыні па раслінаводстве Талачынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, старшынёй Талачынскага раённага аб’яднання па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Сельгасхімія», старшынёй Талачынскага райвыканкама, дырэктарам унітарнага даччынага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Віцебскхарчпрам».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Дырэктар рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод».
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Аграпрамысловы комплекс».