Алданаў Мікалай Міхайлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 12 мая 1959 года ў вёсцы Савеленкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Працаваў выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Брэсцкага музычнага вучылішча, выкладчыкам Брэсцкага музычнага каледжа, дацэнтам філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» г. Магілёва.

Дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л.Іванова ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Памочнікі
Усе сенатары