Нарадзілася 20 кастрычніка 1974 года ў горадзе Магілёве.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова.
Працавала членам кааператыва «Флагман» (г. Магілёў), кантралёрам малога прадпрыемства «Магілёўскі завод бытавых вырабаў», музычным кіраўніком ясляў-сада № 46 г. Магілёва, настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 21 г. Магілёва, рэдактарам, старшым рэдактарам студыі тэлебачання, старшым рэдактарам аддзела інфармацыі студыі тэлебачання Магілёўскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, уласным карэспандэнтам карэспандэнцкага пункта (г. Магілёў) Агенцтва тэлевізійных навін Першага нацыянальнага канала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск), карэспандэнтам уласным першай катэгорыі карэспандэнцкага пункта
(г. Магілёў) Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск), загадчыкам карэспандэнцкага пункта (г. Магілёў) Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск).
Дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў».
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.