Абель Таццяна Валер'еўна

Біяграфія

Нарадзілася 18 сакавіка 1964 года ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці.

Скончыла Мінскі інстытут культуры.

Працавала кіраўніком народнага цырка Палаца культуры Гомельскага ордэна У.І.Леніна шклозавода імя М.В.Ламаносава, рэжысёрам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя В.Абеля.

Мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага цырка імя В.Абеля дзяржаўнай установы «Палац культуры «Касцюкоўка» (г. Гомель).

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, Ганаровым знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага гарвыканкама, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля, мае падзякі Гомельскага гарвыканкама.

Удастоена ганаровага звання «Артыст народнага калектыву».
Лаўрэат прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

 

Усе сенатары