Гісторыя беларускага парламентарызму

Інстытут парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь мае шматвяковую гісторыю, неаддзельную ад развіцця яе дзяржаўнасці. У Беларусі існавалі амаль усе віды і формы прадстаўнічай дэмакратыі, вядомыя ў Еўропе. Вытокі беларускага парламентарызму бяруць свой пачатак у Полацкім вечы, соймах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі. У савецкую эпоху народнае волевыяўленне ажыццяўлялася ў час правядзення ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў і скліканняў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У жніўні 1991 года было абвешчана аб палітычнай і эканамічнай незалежнасці, і Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага акта. Беларусь у гэты перыяд з'яўлялася парламенцкай рэспублікай. 15 сакавіка 1994 года была прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якой уводзіўся інстытут прэзідэнцтва. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады. У адпаведнасці са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь рэспубліканскім рэферэндумам 24 лістапада 1996 года, прадстаўнічым і заканадаўчым органам краіны з'яўляецца Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат — Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь шостага склікання