Пратакол распрацаваны ў мэтах удасканалення названага Пагаднення на падставе змяненняў сучаснай сітуацыі, у якой некаторыя палажэнні Пагаднення страцілі актуальнасць ці састарэлі.
Згодна з Пратаколам, групы турыстаў у складзе пяці і больш чалавек, арганізаваныя афіцыйна прызначанымі беларускімі і кітайскімі турыстычнымі арганізацыямі, могуць уязджаць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі без віз праз пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных зносін. Беларускі і кітайскі бакі вызначаюць афіцыйныя каардынацыйныя органы, адказныя за выкананне палажэнняў Пагаднення.