Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Начала работу шестая сессия Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва

2 апреля 2019 г. состоялось открытие шестой сессии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва.

В повестке дня — пять вопросов, в том числе об избрании судей Конституционного суда Республики Беларусь, проведении совместного заседания Совета Республики и Палаты представителей Национального собрания для заслушивания ежегодного Послания Президента Республики Беларусь белорусскому народу и Национальному собранию.

Стенограмма выступления Председателя Совета Республики Михаила Мясниковича:

 «Паважаныя члены Савета Рэспублікі і запрошаныя!

Вынікам эфектыўнага развiцця заканатворчай дзейнасці ў Беларусi стала высокая ступень сталасці сістэмы нацыянальнага права. Мы i далей будзем накiроўваць свае намаганнi на павышэнне якасці заканадаўства ў адпаведнасцi з патрэбамi дзяржавы i грамадзян.

На што трэба асабліва звярнуць увагу?

За кожным радком нарматыўнага прадпісання мы павінны бачыць чалавека з яго спадзяваннямі. Менавiта таму ўсё большае значэнне набывае ўзаемадзеянне з грамадствам па актуальных пытаннях удасканалення заканадаўства. Дадатковыя магчымасцi для гэтага прадугледжвае Закон «Аб нарматыўных прававых актах»: публічныя абмеркаваннi, прававы манiторынг, выязныя сустрэчы і нарады i iншыя формы. Такi шырокi фармат забяспечвае прамую сувязь з людзьмi, дае магчымасць пачуць, што iх хвалюе, i самае галоўнае — атрымаць прапановы з месцаў.

Усе законапраекты належыць рыхтаваць па новых канонах нарматворчасці, работы ў нас прыбавіцца: трэба будзе ўважліва аналізаваць не толькі самі палажэнні законапраекта, але вывучаць і параўноўваць дадатковыя дакументы да яго. Іх комплексная ацэнка дапаможа граматна спрагназаваць трансфармацыю грамадскіх адносін, адэкватна пабудаваць змястоўную частку закона і ліквідаваць хібы яго прававых канструкцый.

Сумесна з Палатай прадстаўнікоў і Урадам мэтазгодна абмеркаваць такі падыход, пры якім у законах прадугледжваюцца прынцыпы і нормы рэгулявання найбольш важных адносін, а механізмы іх рэалізацыі закладзены ў падзаконных актах. Важна, што ў законы ўключаюцца нормы, якія ўжо пацвердзілі сваю эфектыўнасць і актуальнасць практыкай прымянення на ўзроўні актаў Кіраўніка дзяржавы ці Урада. Пры гэтым парламентарыі павінны забяспечыць кантроль за развіццём прававых прадпісанняў у дакладнай адпаведнасці з законам. Дапаможным інструментам ажыццяўлення такога кантролю з’яўляецца прававы маніторынг.

Перакананы, што такая тактыка, з аднаго боку, станоўча паўплывае на стабільнасць прававой базы, а з другога — надаcць ёй  неабходны дынамізм, дазволіць бачыць вынікі прыняцця нарматыўных прававых актаў.

 Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

На сённяшні дзень у рабоце Нацыянальнага сходу знаходзіцца 59 законапраектаў. Заканадаўчыя перспектывы вызначаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця, рашэннямі Прэзідэнта краіны, планамі падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 і 2019 гады.

На парадку дня — карэкціроўка Грамадзянскага кодэкса, як кажуць, «эканамічнай Канстытуцыі», якая закранае цэлы пласт пытанняў у сферы грамадзянскіх адносін. Савет Рэспублікі з самага пачатку ўдзельнiчае ў гэтай працы — намі было ініцыіравана замацаванне ў Кодэксе шэрагу новых прававых інстытутаў, у прыватнасці, канвертуемыя пазыкі, міжкрэдыторскае пагадненне, апцыйны дагавор. Таксама мы ўнеслі прапановы па павышэнні прывабнасці выкарыстання дагавора простага таварыства для калектыўнай інвестыцыйнай дзейнасці. Усе нашы прапановы былі падтрыманы.

Важна старанна ўзважыць абгрунтаванасць кожнай змены, змадэляваць розныя сітуацыі і ацаніць наступствы: як прапанаваная норма спрацуе ў рэальным жыцці. Напрыклад, ёсць запыт бізнес-супольнасці на лібералізацыю прававога рэгулявання. Але рэлізацыя такіх падыходаў павінна мець разумныя межы, не ствараць падстаў для злоўжыванняў, фарміравання ценявой эканомікі.

Законы новага пакалення патрэбны і ў інфармацыйнай сферы. Змены ў Законе «Аб персанальных даных» прадугледжваюць новы ўзровень аховы нашых грамадзян ад незаконнага ўмяшання ў іх асабістае жыццё, што з’яўляецца важным фактарам забеспячэння інфармацыйнага суверэнітэту краіны.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Завершаны першы квартал 4-га года пяцігодкі, пачатак якой быў дастаткова няпростым, але дзякуючы намаганням усёй краіны ўдалося замацаваць пазітыўныя тэндэнцыі: забяспечваецца трывалае эканамічнае развіццё, расце дабрабыт людзей, ствараюцца высокапрадукцыйныя рабочыя месцы. Курс нацыянальнай валюты прадказальны, пашыраецца экспарт.

Дзякуючы Дэкрэту Прэзiдэнта ад 23 лістапада 2017 г.
№ 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і іншым сістэмным мерам па лібералізацыі бізнесу паляпшаюцца рыначнае асяроддзе і інвестыцыйны клімат.

Кіраўніком дзяржавы падпісаны дырэктывы па ўдасканальванні работы і развіцці будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, жыллёва-камунальнага комплексу. Безумоўна, рэалізацыя прынятых рашэнняў забяспечыць прагрэс не толькi ў названых сектарах эканомікі і сацыяльнай сферы, але дасць значны народнагаспадарчы эфект у цэлым.

Наперадзе сур’ёзная работа па далейшым ўдасканальваннi заканадаўства. У першую чаргу — гэта павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага сектара, які працуе ў рыначных умовах і жорсткай канкурэнцыі на знешнім контуры. Хачу нагадаць, паважаныя калегі, што дадзенае пытанне ў адпаведнасці з «Праграмай 16 — 20» з’яўляецца адным з ключавых у бягучым пяцігоддзі.

У гэтым годзе нам давядзецца працаваць над законапраектам «Аб неплацежаздольнасці і банкруцтве» і карэкціроўкай Закона «Аб гаспадарчых таварыствах». Мяркую, што прыняцце гэтых законаў дазволіць урэгуляваць найбольш адчувальныя пытанні ў рабоце дзяржаўных прадпрыемстваў i бізнесу. У прыватнасці, будуць удасканалены падыходы да субсідыярнай адказнасці ўласнікаў, карпаратыўнага кіравання, фінансавага развіцця гаспадарчых таварыстваў, рашэння праблем неплацежаздольнасці арганізацый.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

У «Вялікай размове» Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі з прадстаўнікамі СМІ і экспертнай супольнасцю, што адбылася 1 сакавіка 2019 года, вызначаны важнейшыя прыярытэты знешняй і ўнутранай палітыкі нашай краіны. Кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, інтэграцыйных працэсах у ЕАЭС, узаемадзеяннi з Кітаем, закрануў сацыяльныя аспекты — падтрымка маладых сем’яў, будаўніцтва жылля, развіццё невялікіх населеных пунктаў, культура і спорт. Усе ўстаноўкі Прэзідэнта павінны быць абавязкова ўлічаны ў нашай парламенцкай дзейнасці.

Дыскусія і агучаныя падчас «Вялікай размовы» прапановы прадэманстравалi асаблівую ўвагу людзей да нацыянальных пытанняў: суверэнітэт, ідэнтычнасць, пошук нацыянальнай ідэі. Умацаванне незалежнасці і захаванне агульнанацыянальных каштоўнасцей не страцiлi сваю актуальнасць. Мы будзем пашыраць i ўмацоўваць супрацоўнiцтва з замежжам, але асноўны разлiк павiнны рабiць на ўласныя сілы.

20 гадоў таму быў заключаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Гэты ўнікальны інтэграцыйны праект надае дадатковыя магчымасці развіццю нашай краіны, росту дабрабыту насельніцтва. Мы павінны і далей паглыбляць беларуска-расійскія адносіны. Менавіта аб гэтым вялася мая размова са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі В.І.Матвіенка 28 сакавіка бягучага года падчас майго рабочага візіту ў Маскву. Лiчу, што непарушнымі павінны заставацца палажэнні Дагавора 1999 года аб захаванні кожнай з дзяржаў-удзельніц суверэнітэту і незалежнасці, а таксама аб сумесным прыняцці рашэнняў па прынцыповых пытаннях.

Новыя ідэі і накірункі саюзнага будаўніцтва будуць абмяркоўвацца і ў рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў ліпені 2019 года ў Санкт-Пецярбурзе. Форум будзе прысвечаны пытанням моладзі, фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі. Створаны адпаведны арганізацыйны камітэт пад кіраўніцтвам Мар’яны Акіндзінаўны, які ўжо працуе над фарміраваннем праграмы гэтага мерапрыемства.

 

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

У пачатку 2019 года адбыўся візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу. Прайшлі сустрэчы на вышэйшым і высокiм узроўнях, якія прадэманстравалі намер бакоў да адкрытага і канструктыўнага дыялогу.

На перагаворах у Варшаве беларуская дэлегацыя падкрэслiвала: Беларусь рэалізуе шматвектарную знешнюю палітыку i зацiкаўлена ў развiццi міжнароднага супрацоўнiцтва на аснове прынцыпаў міралюбнасці, талерантнасці і добрасуседства. Мы нiколi не сябруем супраць кагосьцi.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі і запрошаныя!

У гэтым годзе мы адзначаем 75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Лозунг «Ніхто не забыты, нішто не забыта» актуальны і зараз. Вельмі важна, каб гераічны подзвіг нашага народа заставаўся ў памяці сённяшняга і будучых пакаленняў, каб у нашым жыцці не было месца зняважлівым адносінам да звязаных з Вялікай Айчыннай вайной падзей, месцаў і імён.

Прашу членаў Савета Рэспублiкi прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай даце: узяць шэфства над месцамі воінскіх пахаванняў, садзейнічаць аказанню неабходнай дапамогі ветэранам, правядзенню з іх удзелам мерапрыемстваў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі.

Сёння адбылася вельмiсур’ёзная нарада ў Кіраўніка нашай дзяржавы А.Р.Лукашэнкі. Заслуханы справаздачы рэспубліканскіх і мясцовых уладаў. Нам усім, на ўсіх узроўнях трэба павышаць дысцыпліну і адказнасць. У краіне актыўна ідзе веснавая сяўба, таму вы, паважаныя члены Савета Рэспублікі, у сваіх рэгіёнах павінны садзейнічаць паспяховаму вырашэнню задач і ліквідацыі недахопаў.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Дазвольце павіншаваць вас з пачаткам чарговай сесіі Савета Рэспублікі. Жадаю ўсім плённай працы».

Все новости