Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

К.Серафіновіч прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня 2023 г. член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік па друкаваных СМІ дырэктара-галоўнага рэдактара ДУ «Рэдакцыя «ЛідаМедыаКампанія» Кацярына Серафіновіч прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці.

«Гэта свята стала адным з самых значных урачыстасцей для большасці беларусаў, — адзначыла сенатар. — Дастаткова ўбачыць, з якой пашанай ставяцца жыхары і госці нашага горада да нацыянальных сімвалаў, да святкавання Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, каб зразумець: беларусы — патрыятычная нацыя, якая захоўвае памяць пра гістарычную, культурную спадчыну і дбае пра тое, каб перадаць яе нашчадкам. А гэта азначае толькі адно: сувязь пакаленняў у нашай краіне не перарываецца, таму і захаванне дасягненняў Беларусі, і далейшы росквіт яе па ўсіх напрамках дзейнасці не спыняцца».

Все новости