Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі С.Рачкоў прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа

27 мая 2020 г. старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа, створанай у Парламенце Беларусі сёмага склікання.

У пасяджэнні ўдзельнічалі члены рабочай групы, а таксама прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

У сваім выступленні С.Рачкоў спыніўся на пытаннях арганізацыі сустрэч з беларусамі падчас візітаў у замежныя краіны, правядзення Кансультатыўнага савета і іншых мерапрыемстваў, а таксама на неабходнасці больш актыўна задзейнічаць у зносінах з беларусамі замежжа патэнцыял рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з замежнымі краінамі.

Все новости