Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Зняцце абмежаванняў пойдзе на карысць развіццю Саюзнай дзяржавы

Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.


У гутарцы з журналістамі старшыня профільнай камісіі пракаментаваў скасаванне з сённяшняга дня антыковідных абмежаванняў, якія да гэтага дзейнічалі паміж Беларуссю і Расіяй. 

— Мы заўсёды займалі пазіцыю, што абмежаванні, якія звязаны са свабодай перамяшчэння нашых грамадзян, не ўплываюць на максімілізацыю бяспекі з пункту гледжання санітарна-эпідэміялагічных норм, — адзначыў сенатар. — Але тое, што яны перашкаджаюць рэалізацыі адпаведных правоў і свабод нашых грамадзян (у першую чаргу права на свабоду перасоўвання, права на працу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, свабодзе капіталаў, усё, што ў нас фармалізавана на ўзроўні інтэграцыйнай нарматворчасці) — гэта безумоўна. 

Старшыня профільнай камісіі падкрэсліў: усе гэтыя фактары не садзейнічалі далейшаму паглыбленню інтэграцыйнага супрацоўніцтва і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. 

— Мы разумелі, што яны носяць часовы характар, але ўсе былі зацікаўлены ў тым, каб максімальна скараціць час і дзеянне гэтых абмежавальных норм, — канстатаваў Сяргей Сівец. -Мы можам толькі вітаць іх скасаванне, асабліва цяпер — ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску, які аказваецца на Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь. 

Сенатар нагадаў аб наяўнасці 28 саюзных праграм, фармалізаваных у дэкрэце № 6 Вышэйшага дзяржсавета. 

— Ужо сёлета да канца года па шэрагу праграм павінны быць прыняты канкрэтныя заканадаўчыя рашэнні, звязаныя з уніфікацыяй, гарманізацыяй нацыянальнага заканадаўства Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліў ён.

Сяргей Сівец акцэнтаваў увагу на тым, што для працэсу эфектыўнай рэалізацыі планаў не трэба ўсталёўваць ніякія адміністрацыйныя перашкоды. 

— Каб мы мелі магчымасць нават у межах мытных праваадносінаў спакойна пераадольваць тэрыторыю ў рамках саюзнай прасторы, каб не стваралі дадатковыя складанасці для нашых грамадзян у частцы рэалізацыі сацыяльна-эканамічных правоў, — патлумачыў ён і зрабіў слушную выснову . — Гэта ўсё зроблена, я лічу, своечасова і гэта пойдзе на карысць нашаму далейшаму інтэграцыйнаму супрацоўніцтву і развіццю Саюзнай дзяржавы. 

Все интервью