— Падчас размовы з рознымі людзьмі, якія крыху інакш лічаць, я пытаю: «што для вас самае галоўнае?». Яны кажуць — незалежнасць і суверэнітэт. Вось, адказваю, мы падобныя з вамі: для мяне таксама — незалежнасць і суверэнітэт, толькі можа быць адзінкі вымярэння ў нас крыху адрозныя, але для мяне гэтыя рэчы — першасныя! І беларускі народ, дакладна, кажа аб гэтым. Іншая справа, што адбываюцца маніпуляцыі, асабліва ў гэтых адносінах. З майго пункту гледжання, радыкалізм некаторых сродкаў масавай інфармацыі негатыўна ўплывае на людзей. На жаль, тыя, хто не вельмі цікавіцца палітыкай, абсалютна кіруемыя і трапляюць пад дэканструктывізм, скажам так, і гэта шкада. Хочацца, каб людзі проста асэнсоўвалі, што было ў нас 25 год таму і да чаго мы прыйшлі, дзе мы былі чвэрць стагоддзя таму і што адбываецца зараз — гэта грандыёзныя рэчы! Калі людзям кажаш, напрыклад, а ці ведаеце, што робіцца? Часам даводзіцца чуць, маўляў, блага ў нас да культуры ставяцца. А я са свайго боку прыводжу прыклады нават па Гродзенскай вобласці: Свяцка, Старога замка, філармоніі, Мірскага замка...
Людзі чамусьці гэтага не жадаюць ведаць: ім нехта ў вушы ўвёў, маўляў, нягледзячы на дасягненні, выйдзем на вуліцы — мы ж людзі. І тут спрацоўвае адкрытая, фальшывая, беспардонная лухта. Гэта тычыцца і фэйкавых публікацый: чалавек прачытаў адзін раз, а абвяржэння ён не чытае, таму ў яго складваецца абсалютна негатыўнае ўражанне. Хаця заўсёды трэба глядзець аверс і рэверс. Заўсёды. І калі ёсць жаданне, ты цікаўны (а я лічу, што чалавек павінен быць цікаўным у нейкай ступені, калі гэта тычыцца будучыні сваёй краіны), то напэўна, гэта і трэба рабіць. У любым выпадку фраза «добра там, дзе нас няма» непрымальная. Там, дзе мы ёсць — выдатна! Я люблю каардынаты, у якіх жыву і ўпэўнены, што будучае нашай краіны залежыць ад кожнага з нас, ад нашай смелай, адказнай і карпатлівай працы.
Все интервью