Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Выхадам з сітуацыі будзе не агрэсіўная палітыка, а канструктыўны дыялог

Тамара Шатлікава, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве:



Фота: БелТА

Фота: БелТА

 

— Вырашэнне крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы ляжыць не ў плоскасці прыняцця эмацыйных рашэнняў, увядзення надзвычайнага або ваеннага становішча. Неабходна супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў, — выказвае свой пункт гледжання сенатар. 

Яна нагадвае, што міграцыйная праблема існуе ў Еўропе не першы год, і яе першапрычына замоўчваецца. 

— Узнікае цалкам лагічнае пытанне: «Чаму грамадзяне краін Блізкага Усходу пакідаюць свае дамы і спрабуюць асталявацца ў Еўропе?».

Ці не таму, што моцныя гэтага свету ў свой час насуперак міжнароднаму заканадаўству ўмяшаліся ва ўнутраныя справы гэтых краін, сталі навязваць свае каштоўнасці народам іншай культуры, рэлігіі, менталітэту, разбурыўшы іх дамы і светапарадак, які складваўся дзесяцігоддзямі? Хто з іх пралічваў наступствы сваіх дзеянняў? — задае па-сутнасці рытарычныя пытанні Тамара Шатлікава. 

Яна падкрэслівае: дакладна не Беларусь вінаватая ў тым, што бежанцы з гэтых краін цяпер спрабуюць ўладкавацца ў Еўропе.

— Таму цвёрда перакананая, што выхадам з сітуацыі, якая склалася, будзе не агрэсіўна-папулісцкая рыторыка Захаду, а канструктыўны дыялог усіх зацікаўленых, — рэзюмуе парламентарый. 

Все интервью