Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Выйграюць тыя, у каго выдатныя настаўнiкi

— Варта больш дбайна і ашчадна падыходзіць да дзяржаўнага заказу ў сістэме вышэйшай адукацыі. Калі ласка, за свае грошы вучыся хоць трыццаць гадоў. Але, зноў-такі, які ў нас крытэрый набору на «бюджэт» і на «пазабюджэт»? Чаму студэнт, які паступае на навучанне за кошт дзяржавы, але дрэнна вучыцца, і той, хто паступіў на платнае, але вучыцца добра, амаль не маюць шанцу замяніць адзін аднаго?

І яшчэ, што тычыцца колькасці саміх універсітэтаў. Ёсць дзяржаўныя Віцебская ветэрынарная і Горацкая сельскагаспадарчая акадэміі. Ці патрэбны ў нашай краіне дзве ВНУ такога маштабу? Магчыма, філіялы — тут згаджуся.

Безумоўна, роля настаўніка павінна быць іншай. Мы неяк забываемся на ісціну Ота фон Бісмарка, які казаў, што ўсе войны ў свеце выйграе звычайны настаўнік матэматыкі. Можна сказаць іначай: у сучаснай канкурэнтнай барацьбе выйграюць тыя, у каго выдатныя настаўнікі.

Сёння ў беларусаў няма, на жаль, культу ведаў. Памятаеце даўнюю студэнцкую мудрасць, што лепш мець сіні дыплом і чырвоны твар, чым чырвоны дыплом і сіні твар? Калі чалавек пяць гадоў вучыўся на «выдатна» ці скончыў магістратуру, то ён адразу пасля заканчэння ВНУ павінен мець канкрэтны больш высокі кар'ерны старт, а не стаяць на роўных з тымі, хто вучыўся дрэнна.

Мы павінны падыходзіць дыферэнцавана да вучэбнага працэсу. Напрыклад, у Султанаце Аман працуе амерыканская сістэма ацэнкі студэнтаў. Дрэнна вучышся (маеш толькі 10-15% па профільных дысцыплінах) — не зможаш зрабіць нармальнай кар'еры, уладкавацца на добрую працу. Калі ў навучэнца гэты паказчык 60% — гэта ўжо зусім іншы шлях і перспектыва ў працы. Тое, што моладзь прагматычная і рацыянальная, — цалкам нармальна. Таму тых, хто шмат гадоў паказваў сябе найлепшым чынам, мы павінны больш падтрымліваць.

Все интервью