Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Выбар прафесіі і патрыятызм — гэта галоўнае

Заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч падчас свайго візіту ў Магілёў.


Сёння Віктар Андрэевіч прыняў удзел у адкрытым дыялогу з прадстаўнікамі маладзёжнага парламенту, які прайшоў на базе Магілёўскага ўніверсітэта харчавання (літаральна з сённяшняга дня ўстанова перайменавана ў  Беларускі дзяржуніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій). Перад тым, як пагутарыць з моладдзю, ён азнаёміўся з магчымасцямі ВНУ, рыхтуючай кадры для харчовай прамысловасці.

Старшыня Пастаяннай камісіі пабываў у лабараторыі, дзе ўніверсітэт разам з міжнароднай кампаніяй Itransition LAB рыхтуе інжынераў-праграмістаў па спецыяльнасці «Лічбавыя сістэмы і тэхналогіі харчовай прамысловасці». Віктар Лісковіч ухваліў тое, што падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца з прывязкай да канкрэтнага поля дзейнасці. Будучыя спецыялісты ўжо цалкам уяўляюць сабе, кім і дзе будуць працаваць.

Установа вышэйшай адукацыі адпавядае ўсім патрабаванням сённяшняга часу. Тут ёсць цэнтр дыстанцыйнага навучання, сучасная відэастудыя, універсітэцкая газета. Свае навіны і распрацоўкі ўстанова папулярызуе ва ўсіх сацсетках.

Універсітэт актыўна ўдзельнічае ў міжнародным адукацыйным руху WorldSkills. Яго студэнты срэбныя і залатыя прызёры гэтых спаборніцтваў. Яны на прыкладзе прадэманстравалі старшыні Пастаяннай камісіі свае магчымасці. Яна Буглак адна з першых беларускіх зорак гэтага руху прадстаўляла краіну на спаборніцтвах у Абу-Дабі. Перамагчы не атрымалася, але тое, што прадстаўнікі такіх вядучых еўрапейскіх краін, як Нарвегія і Швецыя занялі месцы пасля яе, шмат пра што гаворыць.

— Тут вучацца пераможцы WorldSkills, будучыя прафесіяналы сваёй справы, — адзначыў у размове з журналістамі Віктар Лісковіч. — Не важна якую ўстанову ты скончыў, галоўнае, якую карысць прыносіш. Самае галоўнае, каб маладыя людзі свядома выбіралі сабе будучую прафесію. А для гэтага трэба развіваць вытворчы турызм, знаёміць з жыццём вайскоўцаў. Тады ў нашых дзяцей паступова сфармуецца ўяўленне аб той ці іншай спецыяльнасці. Выбар прафесіі і патрыятызм — галоўнае. Любімая прафесія — гэта 70 % поспеху.Універсітэт харчавання — узор таго, што тут вучацца людзі, якім цікава займацца гэтым.

 Установа неаднойчы станавілася пляцоўкай для адкрытых дыялогаў, адыграла сваю ролю ў стварэнні маладзёжнага парламента. Ён пачаў працаваць пры Магілёўскім аблсавеце ў жніўні мінулага года. Нягледзячы на невялікі тэрмін існавання, на яго рахунку дастаткова карысных спраў — удзел у агульнарэспубліканскіх і абласных патрыятычных і сацыяльных акцыях, збор прапаноў для дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, папулярызацыя ідэй парламентарызму ў сацсетках. Падчас адкрытага дыялогу Віктар Лісковіч з задавальненнем дзяліўся вопытам з моладдзю і даваў парады. «З медыйных мерапрыемстваў трэба пераходзіць да рэальных праектаў, — адзначыў ён. — Каб дапамагаць маладым людзям трэба трапіць у тую сферу, дзе ім цікава будзе рэалізаваць сябе.» Ён таксама параіў аб’яднаць сілы абласнога і раённых моладзевых парламентаў. «Уцягванне моладзі ў парламентарызм дасць магчымасць ёй рэалізавацца і навучыцца любіць сваю краіну». А яшчэ падказаў ідэю развіцця музейнай справы на ўзроўні невялічкіх населеных пунктаў. «Моладзь павінна ведаць, што робіцца ў рэгіёне, якія культурна-гістарычныя аб’екты існуюць.У Гродзенскай вобласці, напрыклад, дзе я быў намеснікам старшыні аблвыканкама, 340 школьных музеяў і музейных экспазіцый. І ўсе экспанаты там алічбаваныя, што дае магчымасць выстройваць розныя маршруты. І гэта цікава не толькі дзецям, але і дарослым».

У выхаванні дробязяў не бывае. Віктар Лісковіч ухваліў ідэю актывістаў Магілёўскага абласнога камітэту БРСМ, якія падтрымалі сваю паплечніцу з Гомеля. Яна працуе ў стылі хэнд мэйд, і ёй замовілі аўтарскія нагрудныя ўпрыгожванні ў патрыятычным стылі. Гэта сэрцайкі з бісеру з выявай беларускага сцяга з камянёў. Дзяўчаты з задавальненнем падарылі Віктару Андрэевічу адзін з такіх вырабаў. Ён адзначыў, што такія рэчы могуць стаць брэндавымі і спрацаваць на аб’яднанне.

Магілёўская моладзь актыўна дзялілася сваімі ідэямі і задавала сур’ёзныя пытанні. Адзін малады чалавек з надзеяй спытаўся, як маладым людзям, якія атрымліваюць 600 рублёў зарплаты, можна ўзяць крэдыт на будаўніцтва жылля. Для большасці моладзі гэта, на жаль, пакуль актуальнае пытанне.

Віктар Лісковіч параіў ідэолагам ад моладзі больш старанна вывучаць праблемы і шукаць іх вырашэнні на месцах, каб яны не сыходзілі наверх. У якасці прыклада прывёў Лідскі раён, дзе паспяхова вырашаюцца пытанні з арганізацыяй вольнага часу для дзяцей і дарослых. І заклікаў аператыўна расказваць пра свае добрыя справы ў сацсетках.

— У мяне, напрыклад, 1470 падпісчыкаў у Інстаграм, — падкрэсліў Віктар Лісковіч. —Учора я выставіў інфармацыю пра тры мінскіх каледжа, якія наведаў. І ўсім было цікава паглядзець. Мы павінны паказваць, што жывем цікава. Калі кіраўніцтва завода будзе расказваць пра нешта актуальнае ў сацсетках, то на яго старонцы будуць і ўсе яго рабочыя.

Віктар Лісковіч падзяліўся таксама сваім меркаваннем наконт новага Кодэкс аб адукацыі.

— У першым чытанні, думаю, ён будзе прыняты, — канстатаваў ён. — У ім больш паглыблены некаторыя пытанні, у тым ліку тыя, што датычацца патрыятызму. Пры неабходнасці закон заўсёды можна будзе актуалізаваць пад сучасныя патрабаванні.

Старшыня Пастаяннай камісіі прыняў удзел у патрыятычнай акцыі «Мы памятаем» і ўскладанні кветак на магілу савецкіх воінаў. А таксама пабываў на новай вытворчасці «Магілёўхімвалакно» і наведаў Тэлерадыёкампанію «Магілёў».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Все интервью