Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Урокі анлайн, прэстыж прафесіі, замацаванне настаўнікаў на сяле

Гутарка праводзілася на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў фармаце анлайн. Разам з дырэктарамі школ і гімназій Алег Дзячэнка на працягу амаль дзвюх гадзін абмяркоўваў праблемы, з якімі апошнім часам сутыкнулася сістэма адукацыі.

— Сёлета было запланавана прыняцце новага Кодэкса аб адукацыі, і мы яшчэ летась дамовіліся з кіраўнікамі школ пагутарыць наконт таго, якія змяненні і дапаўненні трэба было б у яго ўнесці, — кажа сенатар. — Планавалі правесці круглы стол яшчэ ў першай палове года афлайн, але ў сувязі з пандэміяй яго давялося адкласці і зрабіць дыстанцыйным.

Пытанняў, якія хвалююць школу, шмат. На фоне пандэміі стала асабліва відаць, што пад форму дыстанцыйнай адукацыі трэба ствараць нарматыўна-прававую аснову.

— Пакуль такой базы няма, — канстатуе Алег Дзячэнка. — Тэхнічна ўсе ўстановы маюць магчымасць забяспечыць анлайн-вучобу, але не існуе рэгламентаў, якія рэгулявалі б гэтыя працэсы. Ідзе падвоеная нагрузка на настаўнікаў: яны працуюць у вочнай форме з дзецьмі, якія прыйшлі на заняткі, і дадаткова з тымі, хто застаўся дома на самаізаляцыі. Усё гэта трэба рэгуляваць.

Не менш актуальная тэма — замацаванне мужчын-педагогаў у сельскай мясцовасці. Малады спецыяліст прыходзіць туды па размеркаванні, а яго забіраюць у армію, і гэта таксама праблема. Ёсць пытанні па падвозе дзяцей, перафармаціраванні штатаў малакамплектных школ сельскай мясцовасці, умацаванні прававога статусу вучэбна-метадычных кабінетаў і шмат іншых. Патрабуюць рашэння задачы павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, абароны гонару і дзелавой рэпутацыі педагагічных работнікаў.

— Нешта будзем вырашаць на рэгіянальным узроўні, нешта на рэспубліканскім, — кажа Алег Дзячэнка. — Усе заўвагі і прапановы, якія паступілі ад удзельнікаў круглага стала, будуць уважліва прааналізаваныя і накіраваныя ў парламенцкія камісіі і адпаведныя профільныя міністэрствы і ведамствы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Все интервью