Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

У Савеце Рэспублікі разгледзелі стварэнне інфармацыйнага рэсурсу па безбар’ерным асяроддзі

Сёння пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета. На гэты раз у цэнтры ўвагі экспертаў знаходзіліся пытанні далейшай аўтаматызацыі сістэмы ўліку даступнасці аб’ектаў для людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых людзей.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу прысутных на сацыяльна-арыентаваным вектары дзяржаўнай палітыкі.

— Вы ведаеце, якую ўвагу наш Прэзідэнт надае сістэме адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных напрамкаў у нашай краіне. Прыярытэт нашай палітыкі заўсёды быў і застаецца — гэта людзі. Мы вельмі ўважліва ставімся да таго, аб чым гавораць яны у плане сацыяльных напрамкаў. Жыццё паказвае, што гэта абсалютна правільныя падыходы, — акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў спікер верхняй палаты парламента.

Яна падкрэсліла: менавіта таму ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь утрымліваюцца артыкулы аб сацыяльнай абароне, якія прапануецца дапоўніць палажэннямі аб тым, што інвалідам забяспечваюцца роўныя магчымасці для ажыццяўлення правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. 

— Дзяржавай рэалізуецца палітыка сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў, стварэння даступнага асяроддзя і паляпшэння якасці іх жыцця, падтрымкі сем’яў з інвалідамі, — нагадала Наталля Качанава. 

Яна выказала ўпэўненасць, што тэма пасяджэння з’яўляецца важнай і актуальнай для насельніцтва ўсіх рэгіёнаў краіны.

— Ратыфікаваўшы Канвенцыю аб правах інвалідаў, наша краіна выказала волю па стварэнні для людзей з інваліднасцю інклюзіўнага асяроддзя. Гэтая задача запатрабавала карэнных змяненняў у праектаванні і будаўніцтве (будынкаў, вулічна-дарожнай сеткі). Распрацаваны новыя будаўнічыя нормы, унесены шэраг змяненняў у дзяржаўныя стандарты, — адзначыла спікер. 

Старшыня Савета Рэспублікі паведаміла, што вектар далейшай дзейнасці накіраваны на стварэнне аб’ектаў, цалкам даступных для ўсіх грамадзян, не толькі з інваліднасцю. Гэта датычыцца пажылых людзей, цяжарных жанчын, дарослых з дзецьмі на руках або ў калясках, людзей пасля траўмаў.

Як патлумачыла прысутным міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч, на сённяшні дзень элементамі даступнага асяроддзя добраўпарадкавана 70 % аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Гэта аб’екты аховы здароўя, адукацыі, сувязі, культуры, фізкультуры і спорту, крамы, вакзалы і іншыя. 17 % аб’ектаў з іх з’яўляюцца цалкам даступнымі, але гэтага, паводле яе слоў, недастаткова.

— Задача бягучай пяцігодкі — павялічыць долю цалкам даступных аб’ектаў для ўсіх грамадзян да 23 %, — кажа міністр. — Такім чынам, колькасць даступных аб’ектаў будзе ўзрастаць, і, каб дапамагчы людзям міністэрствам працы і сацыяльнай абароны прапануецца стварыць адпаведны інфармацыйны рэсурс.

На думку Ірыны Касцевіч, прапанаваны інфармацыйны рэсурс дазволіць дзяржаўным органам адысці ад ручнога збору і прадстаўлення звестак аб даступнасці аб’ектаў; дасць магчымасць уносіць і карэктаваць гэтыя звесткі у рэжыме анлайн; праводзіць аналіз стану даступнасці асяроддзя з мэтай планавання далейшых мерапрыемстваў, у тым ліку ў рамках дзяржаўных праграм.

— Актуальныя звесткі аб даступнасці аб’ектаў з інфармацыйнага рэсурсу будуць аўтаматычна перадавацца для размяшчэння на публічнай кадастравай карце, якая даступная для ўсіх грамадзян у сетцы Інтэрнэт, — патлумачыла сутнасць задумы Ірына Касцевіч. 

Паводле яе думкі, публічная кадастравая карта са звесткамі аб даступнасці аб’ектаў стане віртуальным гідам па любым горадзе для людзей, якія маюць абмежаванні ў перамяшчэнні. 

Міністр пераканана, што магчымасць пабудовы маршруту «без перашкод» павысіць іх мабільнасць, забяспечыць магчымасць падтрымліваць сацыяльныя сувязі, весці актыўны і незалежны лад жыцця — наведваць тэатры, музеі, выставы, спартыўныя і іншыя аб’екты.

— Размяшчэнне звестак аб даступнасці аб’ектаў на публічнай кадастравай карце — доўгатэрміновы сацыяльны праект рэспубліканскага значэння, — падкрэсліла Ірына Касцевіч.— У цэнтры гэтага праекта — клопат пра чалавека шляхам стварэння камфортнага асяроддзя для пражывання.

У размове з журналістамі член Пастаяннай камісіі Савет Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў адзначыў, што неабходна абагульніць вопыт асобных рэгіёнаў, якія працуюць у гэтым кірунку, работа па стварэнню элементаў безбар’ернага асяроддзя па сутнасці не новая і даўно вынесеная на агульнадзяржаўны ўзровень:

— Гэтыя моманты ўлічваюцца пры праектаванні сучасных будынкаў, жылля, гарадскіх прастор. Разам з тым ёсць шмат пытанняў, якія звязаны з неабходнасцю рэканструкцыі, мадэрнізацыі тых аб’ектаў, якія былі пабудаваныя яшчэ ў савецкі перыяд.

Акрамя таго, сенатар расказаў, што ў Наваполацку работа вядзецца планава, паэтапна і скіравана на патрэбы канкрэтных людзей, якія жывуць у канкрэтным мікрараёне і нават доме.

— Вынік гэтай работы акумулюем у адзінай базе дадзеных. У прыватнасці, яшчэ ў 2018 годзе стварылі даведнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі па Наваполацку, — прывёў прыклад Дзмітрый Дзямідаў.

Яго калега, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі перакананы: пытанне стварэння безбар’ернага асяроддзя вельмі важнае і падыходзіць да яго трэба дыферэнцавана. 

— Калі гэта вялікі горад — Мінск, абласныя цэнтры — тут вышэй шчыльнасць насельніцтва і больш фінансавых магчымасцяў, — кажа сенатар. — На ўзроўні рэгіёна сітуацыя можа быць адрознівацца: на жаль, у аграгарадках і райцэнтрах на сённяшні дзень дамоў з ліфтамі няма. 

Ён прывёў у прыклад Столін, дзе ў райцэнтры жывуць 37 інвалідаў-калясачнікаў, 29 з іх на другім паверсе і вышэй, без ліфта. 

— Канешне, галоўная задача мясцовай выканаўчай улады — вырашыць пытанне праз падменны фонд ці іншымі сродкамі. Далейшы этап — стварэнне безбар’ернага асяродку, каб чалавек мог наведаць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры, — адзначае суразмоўнік. 

Кіраўнік цэнтральнага ўпраўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, кіраўнік нацыянальнага паралімпійскага камітэта Алег Шэпель лічыць актуальным разгляд пытання аб аўтаматызацыі сацыяльных, грамадскіх аб’ектаў для далейшага развіцця безбар’ернага асяроддзя. 

— База даных, якую прапануе стварыць міністэрства працы і сацыяльнай абароны стане вельмі важкім крокам, каб кожны інвалід мог ведаць, куды ён можа трапіць «без перашкод». Гэта датычыцца музеяў, вакзалаў, крам, паліклінік. Калі ён будзе бачыць, што можа туды трапіць без суправаджэння — гэта вышэйшая ступень рэабілітацыі, — мяркуе суразмоўнік. 

Все интервью