Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Рунец: Канстытуцыя павінна закласці трывалы падмурак развіцця грамадства

– На пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разглядаліся прапановы ў Асноўны дакумент нашай краіны – Канстытуцыю, змены ў якую трэба будзе вынесці на ўсенароднае абмеркаванне і рэферэндум у лютым наступнага года.

Асабліва хачу падкрэсліць, што распрацаваныя Канстытуцыйнай камісіяй прапановы па змене Канстытуцыі краіны павінны паслужыць далейшаму ўдасканаленню грамадства і дзяржавы і стаць тым надзейным прававым падмуркам, на якім трэба будзе развівацца дэмакратычнай, сацыяльнай дзяржаве.

Праца над зменамі Асноўнага Закона краіны была праведзена вялікая і сур'ёзная. Улічваліся, як прапановы грамадзян, так і членаў самой камісіі. У агульнай складанасці змены закрануць артыкулы 53 з 146 існуючых. Пры гэтым з'явяцца 14 новых артыкулаў.

У новай рэдакцыі Канстытуцыі прапануецца захаваць прэзідэнцкую форму праўлення, аднак будуць удакладнены і выразна размежаваны функцыі і паўнамоцтвы Прэзідэнта, парламента, урада. Таксама будзе ўсталяваны статус Усебеларускага народнага сходу як канстытуцыйнай формы народаўладдзя. Пры гэтым асноўная задача – не дапусціць двоеўладдзя. УНС павінна стаць такім інстытутам народнага прадстаўніцтва, які будзе вызначаць развіццё нашай краіны і прымаць лёсавызначальныя рашэнні на важных этапах будаўніцтва дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы. Зрэшты, варта адзначыць, што члены Канстытуцыйнай камісіі пакуль не дасягнулі кансенсусу па статусе і паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу.

Новаўвядзенні ў Асноўны Закон закранулі і актуальныя на сёння гендарныя складнікі. Мяркуецца ўвядзенне артыкула, у якім будзе дакладна вызначана паняцце шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны. Тым самым замацоўваюцца традыцыйныя сямейныя і маральна-этычныя каштоўнасці.

Упэўненая, што абноўленая Канстытуцыя закладзе трывалы падмурак, які дазволіць паспяхова развівацца грамадзянскай супольнасці нашай краіны, так і выразна скаардынуе для большай эфектыўнасці дзейнасць розных органаў дзяржаўнага кіравання.

Все интервью