Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Бяспека Саюзнай дзяржавы — спалучэнне абароны і знешняй палітыкі

Днямі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Бяспека і эканамічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы», на якой падзяліўся сваім бачаннем працэсаў, якія адбываюцца ў свеце.


Узаемавыгаднае ваеннае супрацоўніцтва 

Паводле меркавання сенатара, важнае месца ў сістэме ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі займаюць пытанні рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і абноўленай Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы, спалучэнне якіх асабліва актуальна ва ўмовах разгорнутай супраць Саюзнай дзяржавы сур’ёзнай інфармацыйнай агрэсіі па тэматыцы Украіны.

— Апошнім часам нашы знешнепалітычныя ведамствы значна пашырылі каардынацыю сваіх крокаў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку сумесна з іншымі дружалюбнымі краінамі і аб’яднаннямі, — адзначыў старшыня профільнай камісіі. 

Ён адзначыў, што прыярытэтная ўвага надаецца сумеснаму супрацьдзеянню развязаным супраць абодвух бакоў інфармацыйным кампаніям, аднабаковым абмежавальным мерам, палітызацыі дзейнасці міжнародных арганізацый і навязвання натацэнтрычнай мадэлі бяспекі ў Еўропе.

Сяргей Рачкоў спасылаецца на праграму, згодна якой асаблівае месца адведзена ўзаемадзеянню па купіраванні пагроз, звязаных з набліжэннем да межаў Саюзнай дзяржавы ваеннай інфраструктуры НАТА. Ён звяртае ўвагу, што дзейнасць знешнепалітычных ведамстваў абедзвюх краін накіравана на пошук шляхоў урэгулявання любых пытанняў палітыка-дыпламатычным шляхам.

У той жа час, адзначае сенатар, з боку заходніх дзяржаў назіраецца выразная негатоўнасць ісці на кампрамісныя рашэнні. 

— Акрамя таго, Захад спрабуе ўсяляк дыскрэдытаваць супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, умяшацца ва ўнутраную палітыку і дэстабілізаваць абстаноўку ў нашых краінах, — падкрэслівае старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі. — Таму ў праграме ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўтрымліваюцца актуальныя ў сучасных умовах мерапрыемствы, якія датычацца каардынацыі ўзаемадзеяння па ваенна-палітычных аспектах, а таксама развіццю ваеннага супрацоўніцтва.

У адказ на нарошчванне групоўкі

Паводле яго меркавання, сур’ёзным інструментам па забеспячэнні бяспекі і суверэнітэту Саюзнай дзяржавы стане абноўленая Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, якая была зацверджана летась вышэйшым Дзяржсаветам.

— Рэалізацыя дактрыны будзе спрыяць паглыбленню тэндэнцыі нарошчвання ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы актывізацыі супрацоўніцтва прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу дзвюх краін, гарантавання ваеннай бяспекі, і перш за ўсё на адзінай мяжы Саюзнай дзяржавы, — упэўнены сенатар.

Ён адзначае, што Ваенная дактрына ў поўнай меры ўлічвае значныя змены ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе, якія адбыліся за апошнія гады, і вызначае ваенна-палітычныя і ваенна-эканамічныя асновы арганізацыі і забеспячэння ваеннай бяспекі і сумеснай абароны Саюзнай дзяржавы.

— Эфектыўная рэалізацыя палажэнняў ваеннай дактрыны павінна дасягацца з дапамогай ажыццяўлення скаардынаваных мер па забеспячэнні ваеннай бяспекі ўпаўнаважанымі органамі Саюзнай дзяржавы, органамі дзяржаўнага і ваеннага кіравання Беларусі і Расіі, — перакананы Сяргей Рачкоў. 

Ён падкрэслівае: дзякуючы прыняццю дактрынальных дакументаў узгадняюцца падыходы Беларусі і Расіі па найбольш важным напрамку — забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

— Ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі накіравана на супрацьдзеянне знешнім ваенным пагрозам, галоўнай крыніцай якіх з’яўляюцца дзеянні ЗША і НАТА ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, — тлумачыць сенатар і звяртае ўвагу на тое, што ў рамках аперацый ЗША і НАТА «Атлантычная рашучасць» і «Узмоцненая перадавая прысутнасць» створаная групоўка паблізу беларускай мяжы складае больш за 10 тысяч чалавек і больш за 300 танкаў. Магчыма размяшчэнне ў Польшчы і Прыбалтыцы амерыканскіх ракет сярэдняй і меншай далёкасці (уключаючы гіпергукавыя).

Нагадвае ён і пра заклікі да размяшчэння войскаў ЗША і НАТА ў Польшчы і Прыбалтыцы на пастаяннай аснове і да перамяшчэння ў Польшчу з Германіі тактычнай ядзернай зброі.
— На падставе барацьбы з міграцыйным крызісам Польшча сцягнула да беларускай мяжы 23 тысяч сілавікоў, Літва засяродзіла каля беларускай мяжы чатырох тысяч вайскоўцаў, Латвія — 900 чалавек, — нагадвае Сяргей Рачкоў. 

Рашучасці нам не займаць! 

Ён адзначае, што адказам Саюзнай дзяржавы на ваенную пагрозу звязаную з пашырэннем НАТА, стала рэгіянальная групоўка войскаў Саюзнай дзяржавы, якая была створаная ў 1999 годзе. 

— Войскі Беларусі і Расіі нясуць сумеснае баявое дзяжурства ўжо больш за 25 гадоў. У сакавіку 2021 года міністры абароны дамовіліся аб стварэнні навучальных цэнтраў у Ніжагародскай і Калінінградскай абласцях і ў Гродзенскай вобласці для сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў, — тлумачыць сенатар. — Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны з лістапада мінулага года перыядычна вядуць сумеснае патруляванне паветраных межаў Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, што з’яўляецца выключна важным, паколькі амерыканская стратэгічная (не кажучы ўжо пра тактычную) авіяцыя даўно ўжо лётае ў паветраных прасторах Польшчы, краін Прыбалтыкі, а зараз ужо і Украіны.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы звяртае ўвагу: сумесныя дзеянні рэгіянальнай групоўкі адпрацоўваюцца падчас вучэнняў, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца «Захад» (праводзяцца ў асноўным на тэрыторыі Беларусі) і «Шчыт Саюза» (якія праводзяцца на тэрыторыі Расіі). Дарэчы, у верасні мінулага года прайшло адно з іх — вучэнне «Захад-2021».

— Актывізацыя ЗША і НАТА ля межаў Саюзнай дзяржавы змушае нашы краіны адпрацоўваць новыя варыянты сумесных дзеянняў для розных сцэнарыяў развіцця аператыўнай абстаноўкі на тэатры магчымых ваенных дзеянняў, — кажа старшыня профільнай камісіі і нагадвае, што з гэтага вынікае дамоўленасць прэзідэнтаў Беларусі і Расіі аб правядзенні маштабнай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржаў. 

Раптоўная праверка праходзіць у два этапы. Зараз завяршыўся другі этап (які праводзіўся з 10 па 20 лютага на тэрыторыі Беларусі) сумесных аператыўных вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022».

— Задума вучэнняў паказвае, з аднаго боку, іх абарончы характар, з другога — гатоўнасць да дзеянняў у адказ Саюзнай дзяржавы ў выпадку агрэсіі, — акцэнтуе ўвагу Сяргей Рачкоў і адзначае, што з завяршэннем гэтага вучэння пачынаецца падрыхтоўка да маштабнага сумеснага вучэння «Шчыт Саюза — 2023», якое будзе праходзіць на тэрыторыі Расіі.

Што датычыцца далейшых сумесных захадаў Беларусі і Расіі па забеспячэнні абароны Саюзнай дзяржавы, сенатар кажа, што яны будуць абумоўлены развіццём ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне.

— Безумоўна, усе крокі Саюзнай дзяржавы ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах павінны быць адэкватныя існуючым і прагназуемым знешнім выклікам і пагрозам, і адказваць прынцыпу разумнай дастатковасці, — падкрэслівае Сяргей Рачкоў. 

А забеспячэнне ваеннай бяспекі, паводле яго меркавання, павінна прадугледжваць таксама ажыццяўленне палітыка-дыпламатычных крокаў, накіраваных на зніжэнне напружанасці і памяншэнне ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве.

— Менавіта на гэта нацэлены перамовы аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі, ЗША і НАТА. Ад поспеху або правалу гэтых перамоваў шмат у чым будзе залежаць бяспека і стабільнасць не толькі Саюзнай дзяржавы, але і рэгіёна і свету ў цэлым, — рэзюмуе Сяргей Рачкоў. 

Все интервью