Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Прымаемыя законы садзейнічаюць упэўненасці ў заўтрашнім дні

Да старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці звярнуліся заяўнікі па пытанні адэкватнасці аказання медыцынскай дапамогі ў адной з цэнтральных раённых бальніц краіны. На жаль, пацыентка загінула і зварот быў звязаны з ацэнкай медыцынскай дапамогі і правільнасцю прынятых медперсаналам дзеянняў.


— Мы ўважліва вывучылі сітуацыю, якая склалася, плануем перадаць дадзены зварот у Генеральную пракуратуру, — патлумачыў журналістам вынікі разгляду няпростай жыццёвай сітуацыі сенатар.

Аналізуючы ўсе звароты, што трапляюць у Савет Рэспублікі, Віктар Лісковіч звярнуў увагу на разнароднасць іх характару: многія носяць як асабісты, прыватны характар, так і тычацца ўсяго грамадства.

— Усе гэтыя звароты мы ўважліва разглядаем і, зыходзячы з гэтага, аналізуем, робім пэўныя высновы, што ў далейшым знаходзіць адлюстраванне ў законапраектах, якія карэктуюцца і змяняюцца, — падкрэсліў ён.

Сенатар перакананы, што для гэтага не трэба чакаць толькі зваротаў ад людзей, а неабходна бачыць тэндэнцыі, глядзець на практыкавыкарыстанне законаў, якія дзейнічаюць, і своечасова ўносіць у іх змены, каб любыя негатыўныя моманты, якія могуць паўплываць на жыццядзейнасць грамадства, былі своечасова выпраўлены.

Віктар Лісковіч нагадаў, што парламентарыі не так даўно прынялі цэлы шэраг законапраектаў, якія былі неабходны грамадству для захавання згоды, спакою, справядлівасці і ўпэўненасці у тым, што ў краіне будуць мір і парадак.

— Я перакананы, што гэтыя законы будуць падмацоўваць упэўненасць нашых людзей у заўтрашнім дні, — падкрэсліў ён.

Сенатар акцэнтаваў увагу, што сёння шмат станоўчых прыкладаў, якія сведчаць аб далейшым паступальным і стваральным развіцці краіны, яе эканомікі:

— Зараз ідуць планавыя працэсы ў грамадстве і таму пацверджанне — уступная кампанія, якая распачалася ў краіне, — нагадаў ён. — Дзеці паспяхова скончылі школу, з серады пачнуць здаваць уступныя іспыты. Камісія, якая працуе па кантролі за ходам уступнай кампаніі, правяла рэвізію ўсіх навучальных устаноў, дзе яна будзе праходзіць. Усё падрыхтавана да гэтага працэсу.

Акрамя таго, прыгадаў старшыня профільнай камісіі, працягваецца летняя аздараўленчая кампанія для школьнікаў. І для гэтага створаны ўсе ўмовы.

— Такія прыклады ёсць у розных кірунках: праводзіцца шмат культурных, спартыўных мерапрыемстваў. Усё гэта сведчыць аб тым, што мы не стаім на месцы, а жывём паўнавартасным жыццём, мы ведаем, чаго хочам, што нам рабіць і ўпэўнены ў заўтрашнім дні, — рэзюмаваў ён.

Все интервью