Прыярытэты сучаснасці: прыгажосць роднай зямлі і дабрабыт яе жыхароў
На мінулым тыдні прайшло выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па законнасці, мясцоваму кіраванню і самакіраванню Лідскага раённага Савета дэпутатаў. Пасяджэнне праводзілася пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Інэсы Белуш.Выязныя пасяджэнні даюць магчымасць іх удзельнікам бачыць на ўласныя вочы прадмет абмеркавання, у дадзеным выпадку гэта былі населеныя пункты Ганчарскага сельсавета – Даржы, Сялец, Ганчары, – дзе дэпутаты раённага Савета дэпутатаў давалі ацэнку рабоце па навядзенню парадку.Шмат цікавай інфармацыі пра дзейнасць Лідскага вытворчага ўчастка ААТ “Карэлічы-лён” было атрымана ад намесніка дырэктара прадпрыемства Андрэя Павачкі. У прыватнасці, Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што прадпрыемства пачало выпуск ільнянога алею з насення новага ўраджаю. Усяго за сезон будзе атрымана каля 200 тон алею. Прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства падзяліўся з дэпутатамі і эксклюзіўнай інфармацыяй: лідскія вытворцы плануюць у хуткім часе наладзіць выпуск гарчычнага алею. І гэта будзе першы вопыт у краіне па вытворчасці алею з насення гарчыцы, вырашчанай на землях нашага раёна. Гасцінна сустракалі дэпутатаў і на чыгуначнай станцыі “Нёман”, у царкве Покрыва Прасвятой Багародзіцы, царкве Ефрасінні Полацкай, на аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры. У Ганчарах у рамках абмеркавання асноўнага пытання выязнога пасяджэння “Аб выніках праведзенай работы па навядзенню парадку ў населеных пунктах Ганчарскага сельсавета, месцах пахавання” з дакладамі выступілі старшыня Ганчарскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Калодка і галоўны санітарны ўрач Лідскага раёна, дэпутат Лідскага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Арачоў.Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – начальнік аддзела садзейнічання занятасці Юрый Кейко зрабіў аналіз па сітуацыі з працоўнай занятасцю ў сельскай мясцовасці. У прыватнасці, Юрый Сяргеевіч адзначыў, што асноўнымі працадаўцамі для тых, хто пражывае ў сельскай мясцовасці, з’яўляюцца дзевяць сельгаспрадпрыемстваў, у вытворчасці якіх занята 2,1 тысячы чалавек. На пачатак бягучага года ў службе занятасці на ўліку стаяў 31 беспрацоўны. За дзевяць месяцаў звярнулася і зарэгістравана 364 чалавекі, садзеянне ў працаўладкаванні аказана 289. На 1 кастрычніка на ўліку было 39 беспрацоўных, асноўная колькасць якіх працуе цяпер у сельвыканкамах на добраўпарадкаванні тэрыторый. Даведачна. Службай занятасці аказваецца садзеянне ў працаўладкаванні на пастаянную работу на заяўленыя вакансіі, колькасць якіх цяпер складае 168 рабочых месц. Азнаёміцца з пералікам вакансій па Лідскім раёне магчыма на партале Дзяржаўнай службы занятасці (gsz.gov.bу). Дарэчы, у адпаведнасці з заканадаўствам, медыцынскі агляд пры працаўладкаванні па выдадзеным накіраванні на работу зарэгістраванаму ў якасці беспрацоўнага грамадзяніну будзе бясплатным.Важна і тое, адзначаў Юрый Сяргеевіч, што грамадзяне, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных, могуць быць накіраваны ў навучальныя ўстановы нашага горада і Гродна з мэтай атрымання найбольш запатрабаваных на рынку працы прафесій. Пры гэтым у час навучання выплачваецца стыпендыя і прадастаўляецца бясплатнае пражыванне ў выпадку навучання не па месцы жыхарства, кампенсуюцца расходы за праезд. І трэба сказаць, што такой формай дзяржаўнай падтрымкі лідчане карыстаюцца. У бягучым годзе на навучанне накіравана 9 беспрацоўных з сельскай мясцовасці.А беспрацоўным, якія арганізуюць прадпрымальніцкую, рамесную дзейнасць і дзейнасць па аказанню паслуг ў сферы аграэкатурызму, прадастаўляецца беззваротная субсідыя ў памеры 15-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. На сённяшні дзень гэта сума складае 4251,90 рубля. Яна можа быць выкарыстана на набыццё абсталявання, сыравіны, інструментаў, матэрыялаў. У гэтым годзе такую магчымасць скарысталі 4 беспрацоўныя, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, па наступных відах дзейнасці: тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў (Крупава), цяслярскія і сталярныя работы (Пескаўцы), адукацыя ў сферы культуры (Бердаўка), тынкавыя работы (Бердаўка). У рамках праграмы па адаптацыі да працоўнай дзейнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у адпаведнасці з якой працадаўцу кампенсуюцца расходы на аплату працы і звязаныя з ёй падаткі, працаўладкаваны адзін беспрацоўны. Бачыцца, што кіраўнікам у гэтым напрамку патрэбна больш актыўна садзейнічаць са службай занятасці. Ёсць і іншыя праграмы, прынятыя на дзяржаўным узроўні, якія рэальна дапамагаюць людзям знайсці месца працы і быць запатрабаванымі ў прафесійнай дзейнасці.Дэпутатамі Лідскага раённага Савета дэпутатаў па разгледжаных пытаннях былі прыняты рашэнні, скіраваныя на ўдасканаленне работы, якая праводзіцца ў раёне па навядзенню парадку на тэрыторыі населеных пунктаў Лідчыны і працоўнай занятасці яе жыхароў.
Все интервью