Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Паразуменне ў грамадстве не страчана

Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў пракаменціраваў газеце “Звязда”, што варта распачаць, у тым лiку i мясцовым уладам разам з парламентарыямi, каб знайсцi шляхi ўзаемапаразумення ў беларускiм грамадстве ў новых умовах.

— Не падтрымлiваю меркавання аб палiтычным крызiсе ў краiне. Асобнымi ўнутранымi сiламi пры актыўнай фiнансавай i арганiзацыйна-лагiстычнай падтрымцы звонку робiцца спроба навязаць нам гэты крызiс i ажыццявiць неканстытуцыйную змену дзяржаўнай улады з-за iх паразы на выбарах. Але гэтым задумам не наканавана спраўдзiцца. I вось чаму.

Выбары прайшлi, яны адбылiся, атрыманы станоўчыя заключэннi мiжнародных назiральнiкаў ад СНД. Зацверджаны iх вынiкi. Кiраўнiк дзяржавы атрымаў пераканаўчую перамогу (у Амерыцы сказалi б «лэндслайд» — вялiкую перамогу). Думаю, што арганiзаваныя або падтрыманыя (былi такiя заклiкi) альтэрнатыўнымi кандыдатамi масавыя беспарадкi пралiлi святло на сапраўдныя мэты апазiцыi — прыйсцi да ўлады любымi шляхамi, у тым лiку праз гвалт. Людзi гэта ўбачаць i ў гэтым разбяруцца.

Не хачу разважаць, як вы прапануеце, аб фазах цяперашняй сiтуацыi. Сцэнарыi i фазы хутчэй iснуюць у арганiзатараў гэтых правакацый, якiя б’юць у самае святое — адзiнства i добрае стаўленне беларусаў адно да аднаго. Гэта самае складанае ў дадзенай сiтуацыi. Арганiзатары супрацьстаяння змяняюць тактыку. Як далёка iх можа завесцi лiнiя на стымуляванне беспарадкаў i непадпарадкавання закону — пабачым. Шлях запалохвання людзей, подкупу моладзi, якi выкарыстоўваецца гэтымi сiламi, у Беларусi не спрацуе. Гэтым апазiцыйныя сiлы толькi дыскрэдытуюць сябе ў вачах асноўнай масы грамадзян.

Усе дзяржаўныя iнстытуты краiны функцыянуюць i выконваюць свае задачы. Кiраўнiк дзяржавы ў сваiх выступах выразна расставiў усе акцэнты i пазначыў кiрункi выхаду з сiтуацыi, якая склалася, — мы будзем працаваць, рабiць справу i рэалiзоўваць намечаныя планы эканамiчнага i сацыяльнага развiцця. Будзе працягвацца работа па ўдасканаленнi палiтычнай сiстэмы краiны, канчатковая мэта якой — прыняцце змяненняў у Канстытуцыю.

У гэтай сiтуацыі вялiкая адказнасць кладзецца на парламентарыяў i мясцовыя органы ўлады. Наш грамадзянскi абавязак — падтрымаць лiдара краiны самаадданай працай на сваiх рабочых месцах, аказаць дапамагчы сялянам ва ўборцы ўраджаю, педагогам, на якiх аказваюць асаблiвы цiск альтэрнатыўшчыкi, — паспяхова пачаць новы навучальны год у школах, рабочым — правiльна зарыентавацца ў абстаноўцы i не пайсцi на повадзе ў правакатараў i падбухторшчыкаў, а працягваць выходзiць на работу, моладзi — паказаць перспектыву для iх развiцця i самарэалiзацыi, супрацоўнiкам праваахоўных органаў — садзейнічаць у забеспячэнні грамадскага парадку, а таксама падтрыманнi iх маральна-псiхалагiчнага стану.

Упэўнены, што паразуменне ў беларускiм грамадстве не страчана, па iм нанесены пэўны ўдар тымi, хто не хоча бачыць на карце свету самастойную, незалежную i суверэнную дзяржаву — Рэспублiку Беларусь. Праз вяртанне спакою i разважлiвасцi, удзел у высокапрадукцыйнай працы, паважлiвыя зносiны, давер і выкананне законаў будуць адноўлены ранейшы гарманiчны духоўны стан нашага грамадства i згода яго розных сацыяльных груп.

Все интервью