Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўрасаюза — адзін з прыёмаў Варшавы па шантажы Бруселю

Лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ:


— Як вядома, Еўрапейскі саюз у сваім цяперашнім выглядзе ўяўляе сабой вельмі неаднастайнае і, адпаведна, нестабільнае міжнароднае ўтварэнне, вымушанае з мэтай захавання ладу ўяўнага адзінства праводзіць сярод сваіх членаў палітыку кампрамісаў і недамоўленасцяў, — перакананы сенатар.

У якасці яскравага прыкладу гэтага сцвярджэння ён прыводзіць маштабны міграцыйны крызіс, які накрыў ЕС яшчэ ў 2014 — 2015 гадах і з’явіўся следствам дэстабілізацыі шэрагу дзяржаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі ў выніку развязвання ў дачыненні да гэтых краін ЗША і іх хаўруснікаў «каляровых» рэвалюцый, вайсковых канфліктаў і грамадзянскіх войнаў. 

— Прычым маштаб гэтага крызісу ў шмат разоў перакрыў па сваім эфекце іншыя праблемы Еўрасаюза: «Брэксіт», доўг Грэцыі і іншыя, — звяртае ўвагу Сяргей Сівец. — І калі ў пачатку гэтай крызіснай з’явы палітыка Еўракамісіі будавалася на абсалютным выключэнні якіх бы там ні было забаронных мер у адносінах да мігрантаў і бежанцаў, і строгім захаванні прынцыпаў і нормаў міжнароднага гуманітарнага права, то ў далейшым пад ціскам так званых «маладых» членаў ЕС — балканскіх краін і Вышаградскай чацвёркі — гаворка ўжо ішла аб неабходнасці вядзення палітыкі «кіраванай» міграцыі за кошт размеркавання квот па прыёме бежанцаў сярод краін — членаў Еўрасаюза.

Парламентарый нагадаў, што механізм і парадак размеркавання гэтых квот разглядаўся і тады, і цяпер шэрагам краін ЕС, у першую чаргу Польшчай, не як інструмент салідарнасці і гуманізму ў дачыненні да людзей, якія апынуліся ў бядзе і маюць патрэбу ў дапамозе, а як спосаб шантажу і вымагальніцтва дадатковых ільгот і фінансавых прэферэнцый пры размеркаванні «агульнага бюджэтнага пірагу» Еўрасаюза. 

— Менавіта Польшча ў 2015 годзе ў фармаце Вышаградскай групы больш актыўна выступала і агітавала супраць прыняцця механізму абавязковага і пастаяннага размеркавання бежанцаў, рэкрутаваўшы для гэтага пад свае сцягі Чэхію, Славакію і Венгрыю, але ў апошні момант перад галасаваннем на саміце ЕС у гэтым пытанні «перакулілася ў паветры» пасля атрымання гарантый ад Еўракамісіі аб шматмільярдных уліваннях у польскі бюджэт, — акцэнтуе ўвагу суразмоўнік. 

Ён лічыць, што гуманітарная катастрофа з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы, якая разгортваецца на нашых вачах, выклікае ўстойлівае адчуванне «дэжа вю» адносна міграцыйнай палітыкі і паводзін Польшчы ў 2015 годзе. 

— Ні для каго не сакрэт, што палітыка, якая праводзіцца цяперашнімі польскімі ўладамі, выклікала востры палітычны крызіс і супрацьстаянне ўнутры Еўрасаюза, а па сутнасці паставіла на карту яго цэласнасць і адзінства, — тлумачыць старшыня профільнай камісіі. — Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Польшчы аб прызнанні вяршэнства нацыянальнай Канстытуцыі над законамі Еўрасаюза з’яўляецца ні чым іншым як палітычным і прававым сепаратызмам і ідзе насуперак з устаноўчымі актамі Еўрасаюза. 

Нагадвае ён і аб выніках гэтага кроку — Польшча ўжо падвергнутая Еўракамісіяй сур’ёзным фінансавым санкцыям і ў далейшым ёй можа быць цалкам заблакаваны доступ да бюджэту Еўрасаюза.

— У сувязі з гэтым штучнае інспіраванне вострага міграцыйнага крызісу на знешніх межах Еўрасаюза пад ўяўнымі лозунгамі бяспекі і процідзеяння пранікненню на яго тэрыторыю тэрарыстаў пад выглядам бежанцаў з’яўляецца не чым іншым, як чарговым амаральным спосабам польскіх уладаў па дасягненні сваіх меркантыльных і палітычных мэтаў, — перакананы Сяргей Сівец. — Вось толькі ў якасці разменнай карты ў гэтай палітычнай авантуры польскіх гора-кіраўнікоў выступаюць жыццё і здароўе тысяч ні ў чым не вінаватых мужчын, жанчын і дзяцей, якія міжволі сталі закладнікамі геапалітычных разборак краін Еўрасаюза, куды іх у свой час урачыста запрасілі і куды яны які ўжо дзень спрабуюць беспаспяхова патрапіць.

Все интервью