Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Людзі нацэленыя на канструктыўную работу па абмеркаванні Асноўнага Закона

Сёння спікер верхняй палаты прыняла ўдзел у дзейнасці грамадскай прыёмнай, якая функцыянуе ў Савеце Рэспублікі з мінулага тыдня. Традыцыйна да Наталлі Качанавай вялікая колькасць ахвотных трапіць на прыём. І гэты прыём не стаў выключэннем. Трэба сказаць, што да спікера прыйшлі не толькі з прапановамі ў Асноўны Закон, але і з жыццёвымі праблемамі.


Ініцыятыўная група народна-патрыятычнага руху «Спектр», які пакуль незарэгістраваны, прыйшла з трапнымі заўвагамі па некалькіх артыкулах праекта Канстытуцыі. Дарэчы, члены руху з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі патрыятычных акцый, якія штотыдзень праводзяцца ля станцыі метро «Уручча», таму лёс краіны іх вельмі хвалюе.

У прыватнасці, актывістка, педагог па адукацыі Вольга Аляксандраўна падкрэсліла, што мэта сённяшняга візіту — каб моладзь і наступныя пакаленні маглі жыць пад мірным небам Беларусі.

Заяўнікі звярнулі ўвагу на неабходнасць карэкціроўкі артыкулаў 4, 8, 18, 32, 33, 81 і 83 праекта Канстытуцыі. Так, людзі лічаць, што трэба прапісаць у Асноўным Законе не толькі наяўнасць шматлікай колькасці ідэалогій, але і дзяржаўную і афіцыйную, каб было зразумела, у якім напрамку рухаецца дзяржава. Звяртаюць увагу яны і на тое, што адысці ад міжнародных нормаў і прынцыпаў краіна не можа, але лічаць неабходным замацаваць прыярытэтным прынцыпы беларускага заканадаўства. Перакананы заяўнікі і ў тым, што здраднікаў Айчыны трэба пазбаўляць грамадзянства. 

— У Канстытуцыі БССР 1938 года было прапісана, што самае цяжкае злачынства — гэта здрада Радзіме, — нагадвае Вольга Ганчарык.

Не пакінуў актывістаў раўнадушнымі і артыкул 32, адносна сямейнага саюза, які можна быць замацаваны толькі паміж мужчынам і жанчынай. Заяўнікі перакананы: трэба дадаць заўвагу — па нараджэнні. Таксама яны лічаць неабходным прадугледзець поўную забарону прапаганду ЛГБТ-руху. 

Цікавае меркаванне выказалі людзі і адносна СМІ: у праекце замацавана, што манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі недапушчальная, аднак яны перакананы — цэнзура павінна быць.

Акцэнтавалі ўвагу заяўнікі і на артыкуле 81-м, якім абмяжоўваецца тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Людзі лічаць, што два тэрміны пры сапраўдным моцным лідары нацыі — гэта недастаткова. Трэба прадугледзець механізм магчымасці ўдзелу ў выбарах на трэці тэрмін. 

— У выпадку абсалютнага даверу і відавочнага ўкладу кіраўніка дзяржавы па рашэнні УНС яго кандыдатура можа быць вынесена для ўдзелу ў выбарах, — лічаць актывісты. 

Яны таксама просяць замацаваць у Асноўным законе і ўдзел нашай краіны ў такіх міжнародных арганізацыях і дамовах, як АДКБ, СНД, ЕАЭС і іншых.

Трэба сказаць, што ініцыятыўная група з трох чалавек, якая трапіла на прыём — гэта малая частка ахвотных руху «Спектр» пагутарыць з Наталляй Качанавай. Асноўная маса чакала на ўваходзе. Спікер верхняй палаты парламента спусцілася да іх і паабяцала правесці сустрэчу ў хуткім часе ў Савеце Рэспублікі, з тым, каб людзі маглі пазнаёміцца з дзейнасцю верхняй палаты парламента і яго функцыямі бліжэй.

— Калі мы арганізавалі работу грамадскай прыёмнай у Савеце Рэспублікі, я меркавала, што людзі прыйдуць не толькі з пытаннямі, якія датычацца Асноўнага закона нашай краіны, але і са звычайнымі жыццёвымі пытаннямі. У прынцыпе так і атрымалася, — адзначыла ў гутарцы з журналістамі Наталля Качанава. — Але ў большай ступені пытанні датычыліся Асноўнага Закона нашай краіны.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла той факт, які ёй больш за ўсё імпануе, людзі глыбока вывучаюць праект Асноўнага Закона і прыходзяць з цікавымі прапановамі. 

— Прычым па артыкулах называюць тыя моманты, якія выклікалі ў іх нейкі сумнеў, — акцэнтуе яна ўвагу. 

Паводле ацэнкі спікера, яе парадавала і тое, што людзі ў асноўным падтрымліваюць палітыку, якая праводзіцца ў дзяржаве, высока ацэньваюць дасягненні нашай краіны і кажуць аб неабходнасці гэта ўсё захаваць. 

— Гэта вельмі важна, — пераканана Наталля Качанава. — Гэта тое, на чым мы працавалі ўвесь гэты час, каб Асноўны законапраект быў для нас вызначальным. Бо па ім будуць жыць тыя, хто ідуць за намі — будучыя пакаленні. Таму, вядома, неабыякавых людзей вельмі шмат і гэта радуе.

Звяртае спікер верхняй палаты парламента і на тое, што людзі, сапраўды, нацэленыя на канструктыўны дыялог: 

— Я пачула, што людзі нацэленыя на канструктыўную работу па абмеркаванні Асноўнага закона нашай краіны, — кажа яна. 

Адзначыла яна і пытанні, якія датычацца звычайных будзённых праблем, што ёсць у кожнага.

— У большай ступені гэта жыллёвыя пытанні, будаўніцтва і эксплуатацыі жылога фонду, добраўпарадкавання населеных пунктаў, — паведаміла Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што нягледзячы на тэматыку зваротаў, людзей абавязкова выслухаюць і над іх пытанням будуць працаваць адказныя спецыялісты. 

— Таму што палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, нацэлена на кожнага чалавека. Калі ў чалавека ёсць пытанні, якія сёння перашкаджаюць яму жыць, вядома, мы павінны выслухаць і зрабіць усё, каб аказаць яму садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання, несумненна, у рамках закона, — рэзюмавала Старшыня Савета Рэспублікі.

Все интервью