Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

У краіне выбудаваная сістэма арганізацыі якаснай меддапамогі


 Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці аб даступнасці медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах:


Фота: БелТА

Фота: БелТА

 

— Сёння ў краіне выбудаваная дакладная сістэма арганізацыі якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі кожнаму грамадзяніну, — перакананы старшыня профільнай камісіі.

Ён нагадвае: першасная медыцынская дапамога аказваецца ва ўрачэбных амбулаторыях і паліклініках па месцы жыхарства. Аказанне медыцынскай дапамогі арганізавана на базе фельчарска-акушэрскіх пунктаў, тэрытарыяльна замацаваных за паліклінікамі, амбулаторыямі, участковымі бальніцамі.

Трэба сказаць, што ў асобных выпадках, калі матэрыяльна-тэхнічная база фельчарска-акушэрскіх пунктаў не адпавядае патрабаванням і санітарным нормам, яны зачыняюцца. Такая сітуацыя была дэталёва вывучаная сенатарам з выездам на месца сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя, Мінскага аблвыканкама і Клецкага райвыканкама.

Гаворка аб закрыцці фельчарска-акушэрскага пункта ў вёсцы Колкі Клецкага раёна Мінскай вобласці, які не адпавядаў патрабаванням і санітарным нормам. Гэтую навіну насельніцтва ўспрыняла хваравіта, што і зразумела: сёння ў вёсцы пражываюць 94 чалавекі — у асноўным людзі сталага веку, сярод іх ёсць інваліды і адзінокія.

Як паведамілі ў профільнай камісіі, падчас разгляду абмяркоўваліся пытанні транспартных зносін пры неабходнасці звароту жыхароў вёскі ў іншыя бальніцы, арганізацыі медыцынскай дапамогі пажылым людзям і інвалідам, забеспячэння даступнасці лекавых сродкаў.

— Калі закрыцця не пазбегнуць, то трэба ўлічваць, ці змогуць пацыенты дабрацца да ўрача і як наладжана транспартнае паведамленне. Мясцовыя ўлады павінны знаходзіць варыянты, каб пры адсутнасці фельчарска-акушэрскіх пунктаў людзі маглі выехаць да ўрача і атрымаць медыцынскую дапамогу. Важна, калі ўсё вырашаецца комплексна, — перакананы Віктар Лісковіч. — Акрамя таго, амбулаторыі, участковыя бальніцы, паліклінікі вобласці, якія сёння забяспечаны аўтатранспартам, павінны ажыццяўляць выезд урача да пацыентаў на дом, патранажы фельчараў і памочнікаў урачоў. У тым ліку медыцынская дапамога можа быць арганізавана з дапамогай перасоўных медыцынскіх комплексаў.

Сенатар падкрэслівае: у зоне пастаяннай увагі — даступнасць якаснай медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах, у тым ліку лекавага забеспячэння незалежна ад месца пражывання грамадзян.

Паводле яго, ключавая роля ў стварэнні ўмоў для якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі належыць раённаму звяну аховы здароўя. Неабходна ў кожнай вёсцы раёна, дзе няма фельчарска-акушэрскага пункта, аператыўна правесці першасны скрынінг насельніцтва, распрацаваць дарожную карту абследавання і лячэння жыхароў, якія маюць патрэбу ў гэтым, — да такога заключэння прыйшлі па выніках паездкі.

Для гэтага ў раёне — сілы і сродкі для медыцынскага забеспячэння жыхароў — маюцца на належным узроўні.

Адзначым напрыканцы, што зварот будзе знаходзіцца на кантролі ў Савеце Рэспублікі да вырашэння ўзнятага пытання.


Все интервью