Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Культурны фундамент будзе ў найбліжэйшыя пяць гадоў толькі ўмацоўвацца

«На чарговым Усебеларускім народным сходзе будуць вызначаны галоўныя шляхі, па якіх мы павінны рухацца ў наступнай пяцігодцы, якія дазволяць працягнуць дынамічнае развіццё галін культуры, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту. Гэта забяспечыць далейшае развіццё, умацаванне пазіцый і росквіт Беларусі. Пры гэтым у цэнтры ўвагі застанецца комплекснае развіццё краіны», — паведаміла Святлана Сарока, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, дырэктар дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Маладзечна», кажучы пра маючы адбыцца агульнанацыянальны форум — пяты Усебеларускі народны сход.

На яе думку, тoe, што 2016-ты абвешчаны Годам культуры, з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем адметнай ролі культуры ў сучасным грамадстве. Пры гэтым развіццё сферы культуры застаецца адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы, а культурны ўзровень грамадзян у значнай ступені вызначае эканамічныя дасягненні краіны. «Гэта нацэльвае прадстаўнікоў галіны культуры на павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг, узроўню праводзімых мерапрыемстваў, а таксама на беражлівыя адносіны да творчай асобы, ад дзейнасці якой залежыць стан культуры ў краіне», — лічыць Святлана Сарока.

Парламентарый упэўнена, што ў сферы культуры ёсць усе рэзервы, каб працягнуць паступальнае развіццё і ўнесці ўклад у павышэнне дабрабыту беларусаў. «Толькі комплексны падыход да вырашэння паўсядзённых задач, уменне аналізаваць і крытычна падыходзіць да сваёй і працы падначаленых, вывучэнне вопыту работы і перадавых тэхналогій работы з насельніцтвам дазволіць нам падняць дзейнасць галіны культуры на якасна новы ўзровень, — адзначыла дырэктар Палаца культуры. — Бягучая пяцігодка паспрыяе павышэнню маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці ў выніках працы, а таксама вырашэнню шэрагу набалелых праблем».

Акрамя таго, за апошнія гады створаны шэраг прэферэнцый для галіны культуры. Сёння дзяржава ажыццяўляе канкрэтныя меры, накіраваныя на падтрымку сферы культуры. У мінулым пяцігоддзі паспяхова рэалізавана дзяржаўная праграма «Культура Беларусі на 2011—2015 гады» і прынята адпаведная праграма на 2016—2020 гады. Па словах Святланы Сарокі, гэты год стане знакавым для ўсёй галіны культуры. Будзе прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, які стане першым у свеце дакументам такога кшталту і першым, напісаным па-беларуску. Ён сістэматызуе заканадаўства ў сферы культуры, спросціць яго прымяненне і палепшыць умовы для працы ўстаноў культуры і людзей, якія задзейнічаны ў гэтай галіне.

Выступаючы на сходзе дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу ад Мінскай вобласці, сенатар адзначыла дасягненні цэнтральнага рэгіёна краіны за мінулую пяцігодку, а таксама агучыла актуальныя прапановы для ўнясення ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады, накіраваныя на развіццё сферы культуры.

Все интервью