Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Качанава: Мы павінны захаваць мір, стабільнасць і спакой на сваёй зямлі

Аб гэтым заявіла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, каментуючы журналістам рэакцыю на напружанасць на паўднёвых межах нашай краіны і нарошчванне вайсковага кантынгенту па той бок мяжы. Адпаведную заяву яна зрабіла перад сустрэчай з прадстаўнікамі банкаўскай сферы, якая праходзіць сёння ў сталіцы. 


— Вядома, мы занепакоеныя сітуацыяй, якая складваецца на нашых паўднёвых межах. Пра гэта казаў учора (на сустрэчы з навуковай супольнасцю. — Заўв.аўт.) і Прэзідэнт. І гэта не можа нас не хваляваць і не турбаваць. Таму, што гэта дружалюбны для нас народ. З Украінай нас звязвае не толькі цесныя гістарычныя, але і роднасныя сувязі, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. — Але разам з тым, мы выдатна разумеем, што павінны захаваць мір, стабільнасць і спакой на сваёй зямлі. Таму сцягванне войскаў, нагнятанне сітуацыі — гэта, на мой погляд, недапушчальна. 

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што голас беларускіх парламентарыяў заўсёды гучыць на міжнароднай арэне. 

— Мы, члены Савета Рэспублікі, парламентарыі, звяртаемся перш за ўсё да сваіх калег у гэтых краінах: давайце глядзець праўдзе ў вочы, давайце чуць адно аднаго. Можна вырашаць пытанні перамовамі за круглым сталом, не выклікаючы адно ў аднаго нейкае непаразуменне, — акцэнтавала яна. — І тыя заявы, якія робяць нашы калегі ва Украіне, — неправамерныя па адносінах да Беларусі. 

Спікер адзначае, што такія паводзіны не адпавядаюць званню дэпутата, які павінен несці праўду людзям. 

Дарэчы, звяртае ўвагу Наталля Качанава, ва Украіне сёння мала інфармуюць людзей аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Але ж яны павінны ведаць, як жывуць іх суседзі і браты, бо гэта ж не за тысячы кіламетраў, а зусім побач.

Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, з боку Беларусі ніколі не зыходзіла агрэсія, паколькі наш народ памятае сваю гісторыю і свае карані. 

— Мы памятаем, што было на нашай зямлі і не адзін раз, таму мы зробім усё для таго, каб не дапусціць ніякіх ваенных дзеянняў. І, калі задумацца, што сёння важна для кожнага чалавека — вядома, каб быў мір і спакой, каб ты мог быць упэўнены ў сваёй будучыні, — рэзюмавала Наталля Качанава.

Все интервью