Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Якія навацыі чакаюцца ў Кодэксе па культуры?

Зараз у Палаце прадстаўнікоў рыхтуецца да першага чытання законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры». Сенатары таксама далучаюцца да гэтай работы ў якасці экспертаў. У прыватнасці, плануемыя змены абмеркавалі на рабочай нарадзе ў старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара ЛІСКОВІЧА. 


На рэгіянальны ўзровень

Жыццё не стаіць на месцы, змяняюцца пэўныя абставіны і акалічнасці і дзеючы Кодэкс па культуры таксама патрабуе ўдасканалення з улікам практыкі яго выкарыстання. 

Так, па словах першага намесніка міністра культуры Валерыя ГРАМАДЫ, праект закона прадугледжвае ўнясенне змен у Кодэкс на некалькіх кірунках: па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, увозу і вывазу культурных каштоўнасцяў, арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў і некаторым іншым.

У прыватнасці, па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны прапануецца вырашэнне пытанняў, якія датычацца нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў катэгорыі «3», ажыццяўляць на абласным узроўні, то-бок, гаворка ідзе аб дэцэнтралізацыі паўнамоцтваў профільнага міністэрства. Так, устанаўліваюцца паўнамоцтвы абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, створаных пры аблвыканкамах (Мінгарвыканкаме) на прыняцце некаторых рашэнняў, выдачу заключэнняў у дачыненні да нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. 

Адначасова некаторыя опцыі, наадварот, цэнтралізуюцца: законапраектам прапануецца замацаваць паўнамоцтва па наданні культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурных за адным рэгулятарам — Міністэрствам культуры. 

Паслабленні для турыстаў…

Наступны блок змен датычыцца ўвозу і вывазу культурных каштоўнасцяў. 

— У мэтах актывізацыі знешняга рознічнага гандлю сучаснымі творамі мастацтва і спрашчэння парадку вывазу культурных каштоўнасцяў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне актаў, што складаюць права ЕАЭС, з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь законапраектам прапануецца замацаваць права юрыдычных і фізічных асоб звяртацца ў Мністэрства культуры ці ўпраўленні культуры аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) або некаторыя арганізацыі культуры для атрымання пісьмовага дазволу аб тым, што заключэнне для вывазу дадзеных культурных каштоўнасцяў не патрабуецца, — патлумачыў прысутным Валерый Грамада. 

...і арганізатараў канцэртаў

Змены чакаюць і нюансы арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў. Так, праектам закона прапануецца надаць права ўсім дзяржаўным арганізацыям праводзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў краіне без атрымання адмысловых пасведчанняў. Па асобнасці вызначаюцца парадак дзеянняў арганізатара культурна-відовішчных мерапрыемстваў у розных выпадках: ад змены часу правядзення да яго адмены. Вызначаюцца таксама тэрміны вяртання грошай за квіткі: 30 дзён з моманту падачы заявы ў выніку змен ці адмовы ад прывядзення мерапрыемства, 60 — у выніку яго адмены. 

Навацыі ад жыцця

Акрамя таго замацоўваецца практыка стварэння творчымі саюзамі творчых майстэрняў і лабараторый для садзейнічання ажыццяўлення творчай дзейнасці членамі дадзеных саюзаў. 

У пытаннях бібліятэчнай справы ў сувязі з развіццём інфармацыйных тэхналогій уводзіцца паняцце «падаленага карыстальніка», дапаўняюцца спосабы фарміравання страхавога бібліятэчнага фонду такім спосабам як алічбоўка. У музейнай справе ўдакладняецца парадак адкрыцця пастаянных і часовых экспазіцый, тэатры мод становяцца клубнымі фарміраваннямі і гэтак далей. 

— Важна, што ўсе гэтыя змены прадыктаваны жыццём і практыкай выкарыстання існуючага заканадаўства, — падкрэсліў Віктар Лісковіч. — Тым больш што ўсе навацыі шырока абмяркоўваліся на рэгіянальным узроўні і, па-сутнасці, з’яўляюцца адлюстраваннем жаданняў і патрэб на месцах. 

Все интервью