Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

Як сенатар Мікалай Мартынаў дапамагае Віцебшчыне

Мікалай Мартынаў у Савеце Рэспублікі ўжо чацвёртае скліканне. Працуе ў пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Бізнесмен, адзін з самых паспяховых прадпрымальнікаў, генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка».

Сенатар — член рэспубліканскага Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце. Добра вядомы і як мецэнат. Дапамагае дзіцячым дамам, установам, дзе пражываюць састарэлыя, удзельнічае ў аднаўленні храмаў...

Падкрэслівае, што сенатары «не адарваныя» ад жыцця. Яны ведаюць, што турбуе землякоў падчас сустрэч. А як практыкі ўносяць папраўкі ў законы, каб пры іх прымяненні быў максімальны эфект.

Аб чым просяць сенатара?

Мікалай Мартынаў першы раз быў вылучаны ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ад Віцебска. А потым — ад Докшыцкага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў. На «грамадскіх пачатках» стараецца дапамагчы роднаму Дубровенскаму. Канстатуе, што ў асноўным да яго звяртаюцца па дапамогу як да бізнесмена.

— Людзі ведаюць: калі ёсць магчымасць — не адмоўлю. Пенсіянеры просяць аказаць фінансавую падтрымку ў рамонце прыватнага дома, агароджу замяніць... Трэба пасадзейнічаць — калі ў іх няма дзяцей або яны вельмі далёка ад іх жывуць. А калі параўнальна побач, дык няўжо не могуць тую ж агароджу паправіць? Але стараюся пайсці насустрач.

Перыядычна бываюць індывідуальныя просьбы, якія не патрабуюць фінансавай дапамогі. У прыватнасці, наконт месца ў інтэрнаце, дзіцячым садку, працаўладкаванні...

Ёсць і калектыўныя звароты — людзі прасілі дапамагчы ў газіфікацыі вёскі, адрамантаваць дарогу, добраўпарадкаваць вуліцу. Сенатар разам з кіраўнікамі мясцовай улады вывучае пытанні. А потым ужо прымаюцца рашэнні.

— А жыхароў Пастаў турбуе, што ў сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва статус населенага пункта мяняецца. Вядома, што ў так званых малых гарадах, напрыклад, больш прывабныя ўмовы па крэдытаванні для будаўніцтва жылля. А змяненне стату-
су пагаршае магчымасць атрымаць «дывідэнды» ад пражывання ў ім. Лічу гэтую тэму важнай. Яна патрабуе дадатковага вывучэння і маніторынгу, — працягвае суразмоўца.

Каб спрыяць бізнесу...

Ды і для прадпрымальнікаў у глыбінцы вялікія прэферэнцыі. Іх пералік не раз агучваўся ў СМІ. Напрыклад, няма падатку на прыбытак на працягу 5 гадоў, на зямлю, добрыя ўмовы для інвестараў.

Мікалай Мартынаў лічыць, што менавіта па-за межамі вялікіх гарадоў вельмі выгадна пачынаць сваю справу, каб зарабіць стартавы капітал і сэканоміць на падатках.

— Наш холдынг таксама адкрыў вытворчы цэх у Лёзненскім раёне. Каля 20 мясцовых жыхароў робяць дэталі абутку. Плануецца пашырыць аб'ёмы вытворчасці. Тым больш што плошчы дазваляюць. Раней у тым будынку знаходзіліся атэлье, цэхі камбіната бытавога абслугоўвання... Але, калі адкрыць аналагічны ў Паставах, нам па лагістыцы гэта нявыгадна: далёка, транспартныя выдаткі будуць з'ядаць усе магчымыя дывідэнды. Там плануем, як і ў некалькіх іншых райцэнтрах, распачаць фірменны гандаль. Адпаведна хай і нямнога, але створым новыя працоўныя месцы, — гаворыць Мікалай Мартынаў.

Гаворачы пра ўмовы для бізнесу, ён канстатуе, што адпаведнае заканадаўства ў нас на добрым узроўні. І падаткі значна ніжэйшыя, чым у ЕС. Але ёсць «дробязі», якія практыкі ведаюць, а распрацоўшчыкі законаў — не. Да таго ж, лабіруюць свае інтарэсы міністэрствы і ведамствы, але не ўлічваюць усе нюансы. Ды і на месцах дапамога бізнесу нярэдка знаходзіцца на ўзроўні дэкларавання. Або няма разумення: чым рэальна трэба дапамагаць...

— У прыватнасці, прапаноўваюць для бізнесу будынкі прадпрыемстваў, прызнаных банкрутамі, або збудаванні — праз аўкцыёны. Так, па прывабных цэнах, нават за базавую велічыню. Але ў большасці выпадкаў бізнесмену прасцей нешта будаваць з нуля. Напрыклад, я вывучаў нямецкі, італьянскі, турэцкі вопыт... Там, для таго каб ствараць новыя прадпрыемствы, вылучаецца ўчастак зямлі, да якога падведзеныя камунікацыі. І можна будаваць з сучасных матэрыялаў, улічваючы патрабаванні МНС, санітарна-гігіенічнай службы...

Без бюракратызму і валакіты

Сёлета савет па развіцці прадпрымальніцтва і адпаведная рабочая група, створаная па распараджэнні Прэзідэнта, павінны з удзелам зацікаўленых адказных асоб выпрацаваць прапановы. Кіраўнік дзяржавы нядаўна патрабаваў перастаць «кашмарыць» бізнес. Таму і трэба агучыць «балючыя тэмы», каб не было прабелаў у заканадаўстве, каб праблемныя пытанні не мусоліліся, а абмяркоўваліся.

— Нешта ў заканадаўстве трэба дапоўніць, іншае — змяніць або выключыць. Прэзідэнт разумее ўсю важнасць такіх напрацовак. Неабходна паскорыць паляпшэнне заканадаўчай базы. І гэтая камісія павінна працаваць, каб было меней бюракратызму, валакіты...
Каб потым менш было парушэнняў пры выкананні законаў. Не заўсёды прававыя акты трэба прымаць хутка — лепш распаўсюджваць для шырокага абмеркавання. Я пра дырэктараў буйных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў бізнес-структур, вопытных прадпрымальнікаў. Яны павінны ўносіць свае пажаданні. А члены камісій сената і дэпутаты павінны быць аб'ектыўнымі. Паўтаруся: часам ведамствы клапоцяцца толькі пра свае інтарэсы, але не ўлічваюць усе нюансы, — разважае Мікалай Мартынаў.

Законы на будучыню

Мікалай Мартынаў расказаў пра законы, якія былі зацверджаны летась і над якімі вядзецца работа.

— У 2016 годзе былі, у прыватнасці, прыняты законы аб выканаўчай вытворчасці, аб судовых выканаўцах. Упершыню гэта сфера ўрэгуляваная самастойнымі законамі. Раней былі прапісаны толькі асобныя нормы кодэксаў і падзаконныя нарматыўныя акты. Гэта важна, паколькі сістэма прымусовага выканання судовых рашэнняў недастаткова эфектыўная... Замацавалі новую ваенную дактрыну, якая адпавядае сучасным небяспечным выклікам. Прынялі Кодэкс аб культуры, Закон аб прамысловай бяспецы. Унеслі змяненні ў шэраг кодэксаў. У тым ліку і той, які тычыцца адміністрацыйных правапарушэнняў. У прыватнасці, усталявалі адказнасць за парушэнне конкурсных працэдур пры будаўніцтве і дзяржаўных закупках, — нагадаў сенатар.

Сёлета рыхтуюцца да разгляду Закон «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» (у новай рэдакцыі), змены і дапаўненні ў Закон «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй». Запланаваныя і змены ў Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў»...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Все интервью