Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Совет РеспубликиНационального собрания Республики Беларусь

IV велафестываль “Viva РОВАР” сабраў пад свае сцягі ў Кобрыне аматараў здаровага ладу жыцця

IV міжнародны велафестываль “Viva РОВАР” сабраў пад свае сцягі ў Кобрыне аматараў здаровага ладу жыцця з Брэсцкай вобласці. Плошча Леніна 1 жніўня стала яркім цэнтрам веласіпеднага руху. Па прыкладных падліках удзел у мерапрыемстве прынялі каля 400 чалавек. Фэст наведала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці, старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава.

Пад апладысменты прысутных, якія амаль што запоўнілі ўсю плошчу, велафестываль адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён адзначыў, што веласіпед – самы бяспечны, экалагічны і зручны транспарт, і Кобрын недарна называюць веласіпеднай сталіцай Брэстчыны: у нашым горадзе створана выдатная інфраструктура для веласіпедыстаў. Прывітальную эстафету падхапіла Тамара Шатлікава, якая пажадала ўсім удзельнікам выдатнага настрою.

– Аб тым, што на Кобрыншчыне праводзяцца такія фестывалі, я даведалася напрыканцы мінулага года, – расказвае Тамара Анатольеўна.  – Тады і было прынята рашэнне, што чарговы “Viva РОВАР” пройдзе з удзелам нашых адвакатаў, тым больш што мы захапляемся веласпортам.

Велафэст распачаўся з самай відовішчнай часткі – велакарнавала, які пасля інструктажу інспектара ДПС Вадзіма Назарука рушыў па вуліцах горада. У адной калоне ехалі заслужаныя ветэраны спорту і моладзь, прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў. Выставу больш цяжкай двухкалёснай тэхнікі па перыметры плошчы прадставілі кобрынскія матацыклісты. Пад апладысменты прысутных кіраўнік прэс-службы інфармацыйна-асветніцкай установы “За вела-Брэст” Марына Чыж уручыла Лісты падзякі за развіццё і папулярызацыю веласіпеднага руху кобрынскім клубам “Свежы вецер”,  “ПРАрух” і “Кобрын-2”.

“Viva РОВАР” на Кобрыншчыне актыўна падтрымалі. Партнёрамі фестывалю сталі Кобрынскі райвыканкам, грамадскія аб’яднанні “Белая Русь” і “БРСМ”, ААТ “Кобрынскі МСЗ”, СТАА “ВП Палессе”, філіял ААТ “Берасцейкі пекар” Кобрынскі хлебазавод, букмекерская кантора “МарафонБет”, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, парк імя А.В. Суворава, установа “За вела-Брэст”.

Пасля фінішу надышоў час цікавых конкурсаў, якія патрабавалі ад удзельнікаў як індывідуальнага майстэрства, так і каманднага духу – ва ўпартай барацьбе спаборнічалі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы адукацыі. Самыя яркія крэатыўныя вобразы веласіпедыстаў у гэты раз стварылі Ірына Чырук з брэсцкага клуба “Радзея” і Андрэй Шпак з Кобрынскай ЦРБ. Тытул лепшай веласіпеднай сям’і заваявала шматдзетная сям’я Аляксея і Алесі Севасцьянчук. Самай юнай веласіпедысткай стала кабрынчанка Іларыя Ялец (2 гады 10 месяцаў), а самымі сталымі – кабрынчанка Лідзія Каралёва (67 гадоў) і пастаянны ўдзельнік кобрынскіх велафэстаў – Мікалай Юхімук з Маларыты (71 год), які за мінулы год праехаў на веласіпедзе 15 тысяч кіламетраў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Все интервью