Старшыня Пастаяннай камісіі
Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ
завітаў на найстарэйшае паліграфічнае прадпрыемства, каб пазнаёміцца з яго
вытворчымі вынікамі, пагутарыць з калектывам, даведацца аб тым, што хвалюе
людзей.
Падчас гутаркі з кіраўніцтвам
Дома друку парламентарыю расказалі аб росце экспарту на 40% за мінулы год,
адсутнасці цякучасці кадраў (у калектыве, дзе працуюць амаль 600 чалавек),
сярэднім заробку, які дасягае 1200 рублёў і іншых важных вытворчых паказчыках.
Гаворка зайшла і аб настроях у калектыве, маўляў, хістанняў няма. Але, як
кажуць, словы словамі, але тое, аб чым думаюць самі людзі, сенатар вырашыў
даведацца ў цэхах. Актуальнай тэмай размовы стала абмеркаванне «Вялікай размовы
з Прэзідэнтам» — фактычна цэнтральнай падзеі гэтага месяца. Цікава, але факт:
звычайныя людзі ад станка ўважліва сачылі за выказваннямі Кіраўніка дзяржавы,
хтосьці глядзеў урыўкамі па тэлебачанні, хтосьці чытаў у сеціве, але ўсе як
адзін з парадкам нашай дзяржавы і пазіцыяй яго лідара знаёмыя. Друкар Юрый
лічыць, што самае галоўнае — каб эканоміка нармальна функцыянавала і было
спакойна ў краіне:
— Тут працуюць шмат адукаваных людзей і яны, як і я,
перакананы, што нам трэба згуртавацца, стаць адзіным у памкненнях грамадствам і
працаваць на дабрабыт нашай дзяржавы — іншага шляху няма, — перакананы рабочы.
— А санкцыі, да якіх заклікае Захад, тыя, хто лічыць сябе часткай беларускага
народа, адбіваюцца на простым чалавеку, такім як я, таму мяне яны абураюць.
З ім згодны і калега па цэху —
друкар Аляксандр, які працуе тут дзесяць гадоў. Ён расказаў Сяргею Рачкову, што
заробак атрымлівае нядрэнны і рады таму, што можа працаваць і ўтрымліваць сваю
сям’ю.
— А чаго глядзець у бок Захаду, калі мы жывем тут і
зараз? Я лічу, што добра там, дзе мы ёсць, — кажа ён і працягвае тэму
санкцыйнай палітыкі калектыўнага Захаду. — Па кім б’юць санкцыі? Ціханоўскай
выгадна, каб людзі за талерку рысу выходзілі на плошчы. Ёй абсалютна ўсё роўна,
з чаго будуць жыць сем’і беларусаў.
На іншым участку друкар Пётр,
які тут працуе 20 гадоў, расказаў сенатару, што галоўная каштоўнасць, якая
самая для яго важная — гэта стабільнасць:
— Аб стабільнасці ў краіне
залежыць і стабільнасць на прадпрыемстве, — кажа ён. — А што добрага ад
санкцый?! Калі яны ўводзяцца супраць краіны, значыць, і супраць мяне.
Ён і астатнія яго калегі, з кім
давялося пагутарыць Сяргею Рачкову, былі адзінадушны ў тым, што свая краіна —
найдаражэйшая, наймілейшая і самая жаданая. На яе карысць яны і будуць сумленна
працаваць, каб і далей мець магчымасць атрымліваць годны заробак.
Акрамя даверлівай гутаркі з рабочымі, старшыня профільнай
камісіі на ўчастку спецдруку пазнаёміўся з працэсам вытворчасці новых біяметрычных
пашпартоў.
Дарэчы, дызайн новага дакумента
распрацоўваўся ў тым ліку і тут. Новы дакумент мае шматфактарную ступень
абароны ад падробкі, але візуальна знешні выгляд вокладкі дызайнеры пастараліся
захаваць як у папярэдніка. Ужо зусім хутка — на наступным тыдні — першая партыя
біяметрычных пашпартоў, надрукаваная ў Беларускім Доме друку, накіруецца ў
органы ўнутраных спраў для выдачы насельніцтву.
Падводзячы вынікі свайго
рабочага візіту на прадпрыемства, Сяргей Рачкоў у гутарцы з журналістамі
расказаў, што ўражаны перш за ўсё ад стасункаў з людзьмі:
— Мы сёння закраналі тыя тэмы,
якія паднімаў Аляксандр Лукашэнка падчас 8-гадзіннай сустрэчы з журналістамі,
блогерамі, прадстаўнікамі грамадскасці і экспертамі. І я адчуў, што нашы людзі,
нягледзячы на іх занятасць, сочаць за падзеямі ў краіне, яе межамі і
выступленнямі Кіраўніка дзяржавы, — адзначыў сенатар.
Ён падкрэсліў, што асноўная
думка, якая гучала рэфрэнам ад людзей — гэта пытанні эканомікі, нацыянальнага
адзінства, тое, што з’яўляецца фундаментам дзяржавы і забяспечвае яе бяспеку,
спакой і стабільнасць.
— Людзі хочуць стабільнасці. Вы ведаеце, я задаў пытанне
адносна зменаў у Канстытуцыю, людзі аб гэтым ведаюць і разумеюць, што гэта —
Асноўны закон жыцця. Яны разумеюць, як будзе працаваць эканоміка,
прадпрыемствы, яны на сваім працоўным месцы — ад гэтага будзе залежыць будучае
іх сем’яў, дзяцей і ўнукаў. Можа, гэта гучыць некалькі трывіяльна, але ў гэтым
— сутнасць жыцця, — рэзюмаваў старшыня профільнай камісіі.
Все интервью